Еўразійскі банк развіцця параўнаў, колькі беднякоў у Беларусі і яшчэ 5 краінах

Кожны чацвёрты жыхар Кыргызстана — 25,4% — знаходзіўся ў мінулым годзе за мяжой беднасці. У Беларусі гэты паказнік складаў 5,7%. Спецыялісты Еўразійскага банка развіцця параўналі колькасць беднякоў у Беларусі і яшчэ 5 краінах.

koshelek.jpg

У Расіі, па дадзеных ЕАБР, узровень беднасці ў мінулым годзе склаў 13,5%, у Казахстане — 2,3%. У Таджыкістане гэты паказнік трымаецца на ўзроўні 31,3%, а ў Арменіі — 29,8% (па гэтых краінах дадзеныя за 2015).
Нагадаем, у мінулым годзе за мяжой беднасці знаходзіліся 5,7% беларусаў, у 2015 годзе гэты паказнік складаў 5,1%, а ў 2014-м — 4,8%.
Узровень беднасці па дадзеных ЕАБР
У гэтым годзе колькасць малазабяспечаных у Беларусі працягвае расці. Раней у Федэрацыі прафсаюзаў адзначалі, што «вымушаныя звярнуць увагу ўрада і рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў на зніжэнне ў першым паўгоддзі 2017 года пакупніцкай здольнасці заработнай платы (яе суадносіны з мінімальным спажывецкім бюджэтам): з 268% у снежні 2016 года да 254% у чэрвені 2017 года».
— Як вынік, узровень малазабяспечанасці хатніх гаспадарак у II квартале 2017 года склаў 4,2%, у той час як у аналагічным перыядзе 2016 года — 3,9%, — канстатуюць прафсаюзы.

У Беларусі малазабяспечанымі лічацца тыя, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы былі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму — 197,81 рубля.
Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.
Паводле finance.tut.by