Беларусь абагнала Данію і Ісландыю ў рэйтынгу ўплыву тэрарызму

Беларусь заняла 128 месца па ўзроўні ўплыву тэрарызму, сведчаць дадзеныя даследавання глабальнага тэрарызму (Global Terrorism Index 2017), праведзенага лонданскім Інстытутам эканомікі і міру.

terror_1.jpg

Паводле даследавання, Украіна атрымала 0,038 бала з 10 (высокі ўзровень уплыву тэрарызму), абышоўшы Нідэрланды, Данію, Фінляндыю і Ісландыю.
Сярод суседзяў Беларусі найгоршае месца ва Ўкраіны — яна на 17 месцы, перад Суданам. Расія на 33-ым, Польшча — 110-ае, Латвія і і Літва — на 130-ым.
Паводле справаздачы, у пяцёрку краін з найбольшай уплывам тэрарызму ўваходзяць Ірак, Аўганістан, Нігэрыя, Сырыя і Пакістан.
Цяперашняе даследаванне глабальнага тэрарызму — пятае, праведзенае Інстытутам эканомікі і міру. Справаздача заснаваная на інфармацыі з базы дадзеных глабальнага тэрарызму (GTD), якая збіраецца Нацыянальным кансорцыюмам па вывучэнні тэрарызму, дэпартамэнтам нацыянальнай бяспекі Цэнтра дасканаласці пад кіраўніцтвам Унівэрсітэта штата Мэрылэнд (ЗША).
Аўтары Global Terrorism Index адзначаюць, што GTD лічыцца найбольш поўнай базай дадзеных аб тэрарыстычнай дзейнасці, якая ўжо апрацавала больш за 170 000 тэрарыстычных інцыдэнтаў.
Паводле Радыё Свабода