Ігар Тышкевіч: Грошы з паветра

Эканамісты лічылі, што пазітыўны "сцэнар» — гэта продаж энергіі па 20—24 долары за 1 тысячу кВт/г. Сёння мінімальны кошт продажу з Беларусі пераўзыходзіць 59 долараў. На што ўладамі будзе выдаткаваны прыбытак, які так нечакана з’явіўся? Пра гэта разважае Ігар Тышкевіч у сваім блогу.

maxresdefault_47_1.jpg

Восенню 2021 года Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Украіну. Экспарт электрычнасці ў Літоўскую Рэспубліку не спыняўся ні на хвіліну (нягледзячы на заявы палітыкаў з Вільні). Лагічны і прадказальны працэс.

Але што прадказаць было складана – гэта энергетычны крызіс на еўрапейскім кантыненце. Цэны на энерганосьбіты б’юць рэкорды. Як і цэны на электрычнасць. У эканамічным абгрунтаванні будаўніцтва АЭС у Беларусі называлі "пазітыўным" сцэнар продажу энергіі па 20—24 долары за 1 тысячу кВт/г. Сёння мінімальны кошт продажу з Беларусі пераўзыходзіць 59 долараў. Спажыўцы ў суседніх краінах (кошт уваходу ў энергасістэму) плацяць ад 100.

З аднаго боку, можна казаць, што Беларусь "недаатрымлівае прыбытак". З другога —атрымлівае "з паветра" лішнія 35 (Украіна) 50—70 (Літва) долараў на кожнай тысячы кВт/г.

Такая выгадная сітуацыя захавацца, хутчэй за ўсё, да канца ацяпляльнага сезона. За гэты час Беларусь заробіць ад $ 220 млн (негатыўны сцэнар) да $ 300—320 млн (пазітыўны сцэнар — рост коштаў на энэргію + халодная зіма). У звычайны год даход ад продажу "тых жа аб’ёмаў" не перавышаў бы $ 70—90 млн.

Застаецца пытанне: на што будзе выдаткаваны прыбытак, які нечакана з’явіўся? Ёсць тры варыянты — ад разумных да адкрыта ідыёцкага.