«Беларускай АЭС» дазволілі распачаць фізічны пуск энергаблока № 2
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вырашыла выдаць ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску другога энергаблока БелАЭС

ГП
"Беларуская АЭС" выдадуць ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску
энергаблока № 2. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржатамнагляду,
паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Рашэнне прынята калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на падставе прадстаўленых Дзяржатамнаглядам матэрыялаў.
Нагадаем, на пасяджэнні камісіі Дзяржатамнагляду па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іянізуючага выпраменьвання разгледжаны дакументы, якія абгрунтоўваюць бяспеку БелАЭС, у тым ліку экспертныя заключэнні і вынікі комплекснай праверкі ГП «Беларуская АЭС», на прадмет выдачы ліцэнзіі на пачатак фізічнага пуску другога энергаблока.