Як пражыць беларусу на 3,5 рубля ў дзень?

Для каго не па кішэні шакалад, кава і марозіва, а таксама квіток у кіно ці тэатр.

foto_dengi_02.jpg


Бюджэт пражытачнага мінімуму з пачатку траўня роўны 206,58 рублям або 102 доларам. Прычым, 560 тысяч беларусаў не маюць нават такога даходу. Гэта — больш, чым насельніцтва Гомеля, па велічыні другога горада Беларусі.
Заўтра тваёй краіны падлічыў: што могуць дазволіць сабе беларусы на пражытачны мінімум?

Харчавацца давядзецца толькі самымі таннымі прадуктамі


Пачнем з самага неабходнага для жыцця чалавека: харчавання. У сярэднім беларусы трацяць на ежу крыху больш за 40% наяўных сродкаў. У людзей, якія жывуць на мяжы беднасці, гэтыя выдаткі вырастаюць мінімум да 50%. Гэта значыць прадуктовы кошык на месяц складае прыкладна 100 рублёў.

Столькі можа выдаткаваць на ежу беларус з прыбыткам у 206 рублёў

Столькі можа выдаткаваць на ежу беларус з прыбыткам у 206 рублёў


З такім бюджэтам прыйдзецца харчавацца толькі самымі простымі і таннымі прадуктамі. Пры ўмове, што ў чалавека няма алергіі і ён не прытрымліваецца асаблівай дыеты, прытрымлівацца адносна збалансаванага рацыёну харчавання магчыма.
Заўтра тваёй краіны склаў кошык прадуктаў на месяц з самых танных тавараў адной з гандлёвых сетак краіны. Многія прадукты аказваюцца даступнымі толькі дзякуючы таму, што крамы праводзяць акцыі і робяць зніжкі.

Такі набор прадуктаў на месяц можна купіць, выдаткаваўшы 98 рублёў

Такі набор прадуктаў на месяц можна купіць, выдаткаваўшы 98 рублёў


Каб пабалаваць сябе шакаладам, кавай або марозівам, прыйдзецца адмовіцца ад іншых прадуктаў.

На адзенне і культурны адпачынак грошай не хопіць


Вядома, грамадзяніну неабходна таксама паклапаціцца аб аплаце паслуг. За камуналку ўладальнік аднапакаёвай кватэры плаціць прыкладна 40 рублёў у месяц. Праязны білет на адзін від транспарту ў абласным горадзе каштуе 22,5 рубля. Яшчэ мінімум 20 рублёў абыйдзецца мабільная сувязь і інтэрнэт. Разам на мінімум самых неабходных паслуг у месяц сыходзіць каля 82,2 рублёў.

uslugi_02.jpg


Калі ўкласціся ў названыя вышэй сумы на харчаванне і паслугі, то яшчэ 26 рублёў можна выдаткаваць на сродкі гігіены і іншыя выдаткі. А вось на кіно, тэатр ці адпачынак у кафэ грошай не хопіць. Дакладна так, як не хопіць гэтых сродкаў на набыццё адзення, дадатковую адукацыю або платныя медыцынскія паслугі.

Кожны дзесяты атрымлівае не больш за 300 рублёў


Пражытачны мінімум, як і мінімальная зарплата ў Беларусі дазваляюць толькі выжываць, пацвярджае эканаміст, кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін.
Паводле яго слоў, каб даведацца, як можна пражыць на 3,5 рубля ў дзень, лепш за ўсё правесці эксперымент.
— Напэўна, гэта больш рэальна для тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці і мае падсобную гаспадарку. Але асабіста я не выжыў бы, — адзначае эксперт.
Паводле звестак Белстата, даход да 400 рублёў у месяц маюць 48,1% беларусаў. З іх амаль 22% грамадзян маюць даход, які не дацягвае да мінімальнай зарплаты — 305 рублёў. Каля 5,9% нашых суграмадзян жывуць за мяжой беднасці. У мінулым годзе 310 тысяч чалавек атрымлівалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (штомесячную або разавую).
Для параўнання, у Польшчы пражытачны мінімум эквівалентны 200 еўра. Гэта пры тым, што некаторыя тавары ў заходняй суседкі таннейшыя за беларускія.
Уладзімір Кавалкін лічыць, што для паляпшэння якасці жыцця беларусаў варта падняць і мінімальную зарплату, і пражытачны мінімум. Напрыклад, літоўцы з году ў год павышаюць мінімальную зарплату. Цяпер яна складае амаль 400 еўра, што вышэй, чым сярэдні заробак у Беларусі.
Наталля Калеснічэнка, Заўтра тваёй краіны