Каму гэта трэба?
Летась кіраўніцтва Беларусі паставіла задачу прыцягнуць прамых замежных інвестыцый на суму 6,4–6,5 мільярда долараў. Але за студзень-лістапад на чыстай аснове наша краіна змагла прыцягнуць усяго толькі 1,35 мільярда долараў. І гэта з улікам продажу «Белтрансгаза» за 2,5 мільярда долараў. У справаздачы Белстата гаворыцца, што “эканоміка Беларусі пачала атрымліваць адчувальныя замежныя інвестыцыі.
Летась кіраўніцтва Беларусі паставіла задачу прыцягнуць прамых замежных інвестыцый на суму 6,4–6,5 мільярда долараў. Але за студзень-лістапад на чыстай аснове наша краіна змагла
прыцягнуць усяго толькі 1,35 мільярда долараў. І гэта з улікам продажу «Белтрансгаза» за 2,5 мільярда долараў. У справаздачы Белстата гаворыцца, што “эканоміка Беларусі
пачала атрымліваць адчувальныя замежныя інвестыцыі.
Агулам, паводле афіцыйнай статыстыкі, за мінулы год інвестыцыі выраслі ў 2,1 разу, і склалі 19 мільярдаў долараў ЗША. Асноўнымі інвестарамі з’яўляюцца суб’екты гаспадарання з Расіі,
Злучанага Каралеўства, Кіпра і Аўстрыі. Самыя вялікія замежныя ўклады паступалі ў арганізацыю гандлю, транспарту і прамысловасці. Асноўнай формай для прыцягнення інвестараў сталі даўгавыя
інструменты, якія прынеслі 90,8% прамых інвестыцый. Інвестыцыі не ад прамых інвестараў склаў 5,6 мільярда долараў ЗША, што таксама ў 1,6 разу больш, чым за 2010 год.
Кіраўнік Мінэканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета міністраў заявіў, што яго ведамства будзе “больш агрэсіўна, мэтанакіравана працаваць з дзяржорганамі над павышэннем
інвестыцыйнага рэйтынгу Беларусі.
Гэта, паводле слоў Снапкова, неабходна «для дасягнення ў кароткатэрміновым перыядзе не менш як 30-га месца ў рэйтынгу Doing Business». Як мяркуе міністр, увагу варта сканцэнтраваць
на выраўноўванні і стварэнні больш прыцягальнага асяроддзя для працы бізнэсу на тэрыторыі Беларусі. (Беларусь у даследаванні IFC і Сусветнага банка «Doing Business–2012»
заняла 69-е месца па ўмовах вядзення бізнэсу са 183 краін).
На яго думку, для дынамічнага прасоўвання працы неабходна задзейнічаць дырэктыву № 4 (дырэктыва аб эканамічнай лібералізацыі, падпісаная прэзідэнтам 31 снежня 2010 года). «Гэта наш пункт
росту, гэта пачатак вобразу новай, гнуткай, эфектыўнай, дынамічнай эканомікі», — упэўнены міністр.
Спецыялісты Мінэканомікі адзначаюць, што ў 2012 годзе ў эканоміку трэба прыцягнуць 3,7 мільярда долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, у тым ліку 2,5 мільярда долараў — за кошт
продажу дзяржуласнасці. Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заяўляў, што патрэба эканомікі ў інвестыцыях у 2012 годзе складае не менш як 15 мільярдаў долараў, з якіх за кошт унутраных рэсурсаў
можна папоўніць толькі траціну. «Для абнаўлення, інавацый патрэбныя сродкі, патрэбен капітал, якога ўнутры краіны недастаткова. Ліквіднасць нашых камерцыйных банкаў невысокая. Рэсурсы
гаспадарчых суб’ектаў і банкаўскай сістэмы для фінансавання і крэдытавання эканомікі ў бягучым годзе ацэньваюцца каля 5 мільярдаў. Хоць для развіцця нам трэба мець каля 15 мільярдаў
долараў, — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.