«Сербскі Нож» і Байсан выдалі сінгл на словы Францішка Багушэвіча

«Сербскі нож», адна з выбітных беларускіх пост-панк камандаў другой хвалі, запісала супольны трэк з Байсанам (гурт Sož). Музыкі пераасэнсавалі класічны тэкст Францішка Багушэвіча «Ахвяра», вядомы ўсім яшчэ са школьнай праграмы.

Аўтар малюнка – Сяргей Сацункевіч.

Аўтар малюнка – Сяргей Сацункевіч.

На думку артыстаў, сёння, у цяжкі час па абодва бакі мяжы, як ніколі важна не зрывацца на пошук ворагаў навокал, але трымацца запавету класіка «не бачыць віны ў другіх». 

Слухаць сінгл на стрымінгавых пляцоўках: Spotify | YouTube Music | YouTube | Apple Music | Tidal

«Я думаю, гэтыя радкі Багушэвіча і ёсць беларускай нацыянальнай ідэяй. Наша эра не дапамагае кшталтаванню самарэфлексіі, бо прапануе чалавеку ці дыхатамію варожасці ў класічных медыях, ці эскапізм праз сацыяльныя сеткі. І тут я як гамяльчанін з чалавекам Віленшчыны Багушэвічам цалкам згодны – адказнасць пачынаецца з самога сябе», — кажа Байсан (Алесь Плотка).

І адным радком пра творчыя планы. Гурт «Сербскі нож» можна пачуць ужо ў гэтую нядзелю ў Кракаве. Гурт Sož выкладае ў сеціва адзін за адным відэаверсію свайго канцэрта Live at Chmury.