Карупцыя як паказчык даверу да нацвалюты

Яшчэ нядаўна зводкі МУС і КДБ сведчылі, што карупцыянерам амаль без выключэнняў давалі на лапу ў доларах і еўра, але ніяк не ў айчыннай валюце. Аднак, здаецца, цяпер сітуацыя змянілася.

71dc1439599cdb08634290edf733caa2.jpg

Тыдзень таму кіраўнік Нацбанка Павел Калаўрабвесціў аб пачатку распрацоўкі стратэгіі павышэння даверу нацыянальнай валюце. Гаворка аб павелічэнні долі беларускага рубля ў разліках і ў балансах камерцыйных банкаў.
Яшчэ зусім нядаўна было відавочна, што давер да нацыянальнай валюты з боку беларусаў практычна на нулі. У тым ліку, дзякуючы раскрыццю карупцыйных злачынстваў.
Яшчэ паўтара года таму на судзе над былым мэрам Бабруйска мясцовы прадпрымальнік прызнаўся, што мяняў айчынную валюту на долары, так як першай асобе горада было сорамна (!) даваць хабар у беларускіх рублях.
Зводкі МУС і КДБ сапраўды даказвалі, што карупцыянерам амаль без выключэнняў давалі на лапу ў доларах і еўра, але ніяк не ў айчыннай валюце.
Аднак апошнія карупцыйныя скандалы зафіксавалі дагэтуль нябачаную тэндэнцыю. Ёсць падстава ўсміхнуцца. Судзіце самі.
У пачатку мінулага года затрымалі з доказамі злачынства дырэктара КУВП «Баранавічы камунцепласетка». Следча-аператыўная група канфіскавала з яго машыны канверт са стосам з 60 купюр наміналам 50 рублёў.

obep1_01.jpg

Увесну міліцыя затрымала аднаго з намеснікаў гендырэктара ААТ «Белшына». Ён атрымаў велізарны хабар у нацыянальнай валюце — ажно 30 тысяч.

belshina_zaderzhanie24_3.jpg


Лета. Суд над былым намеснікам галоўнага лекара Мінскай абласной дзіцячай бальніцы Аркадзем Патапавым. Высвятляецца, што кіраўнік браў хабар у асноўным у беларускіх рублях. Еўра яму перадалі ледзь не аднойчы — «была такая неабходнасць».
Нарэшце, адна з самых рэзанансных карупцыйных спраў. Міліцыя затрымала пры атрыманні хабару начальніка мінскага Гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро. У працоўным кабінеце ён схаваў у маразільніку важкі канверт з беларускімі рублямі. Прадстаўнік камерцыйнай структуры перадаў яму няшчасныя 300 долараў і ўражлівыя 5245 беларускіх рублёў.

Скрыншот аператыщнай здымки МУС

Скрыншот аператыщнай здымки МУС

Пералік хабараў, дзе асноўнае месца займала нацыянальная валюта, можна працягваць і працягваць. Жулікі ў ліку першых адчулі сітуацыю і перасталі называць рублі пагардлівым словам «зайчыкі» — яшчэ да таго, як Нацбанк узяўся за рэалізацыю новай стратэгіі. Расце давер да нацыянальнай валюты!
Паводле Максіма Чорнага, gazetaby.com