Нафтавікі Расіі хочуць манаполіі на беларускім рынку

Пяць найбуйнейшых нафтавых кампаній Расіі папрасілі расійскага прэзідэнта замацаваць за імі манаполію на пастаўкі нафты ў Беларусь. Экспарт у Беларусь — адзін з самых рэнтабельных напрамкаў расійскіх кампаній.



usuqad_w465h262.jpg

Узнікненне канкурэнцыі паміж расійскімі пастаўшчыкамі дасць беларусам дадатковы козыр для "выбівання" прэферэнцый ад Расіі, што абернецца мільярднымі стратамі для казны, сцвярджаюць найбуйнейшыя карпарацыі.

Аднак Мінэнерга і ФАС не вераць у такі сцэнар і выступаюць за свабодную канкурэнцыю паміж кампаніямі Расіі, паведамляюць "Вести". Канчатковае рашэнне застаецца за прэзідэнтам РФ.

У снежні кіраўніка "Сургутнефтегаз", "Газпромнефть", "ТНК-ВР Холдынгу", "Роснафть", і "Лукойла" ў лісце да Уладзіміра Пуціна папрасілі замацаваць за іх кампаніямі права экспартных паставак нафты ў Беларусь (у тым ліку для перапрацоўкі на НПЗ).
 

"Для гэтага прапануецца ўнесці адпаведныя папраўкі ў дзейнае заканадаўства. Іншыя расійскія кампаніі, такім чынам, права экспартных паставак нафты ў суседнюю рэспубліку пазбаўляцца", — сказаў прадстаўнік адной з кампаній.
 

У Федэральнай антыманапольнай службе Расіі пацвердзілі наяўнасць ініцыятывы пяці нафтавых кампаній. Адміністрацыя прэзідэнта запрасіла меркаванне па гэтым пытанні ФАС і Мінэнерга.
 

Беларускі рынак сапраўды прыбытковы для нафтавікоў Расіі
 

Прыбытак, які за кошт паставак у Беларусь атрымоўваецца зарабіць расійскім нафтавікам, сапраўды вялікі, адзначыў начальнік аналітычнага аддзелу ІК "Цэрых Капітал" Мікалай Падлеўскіх.
 

Як паведаміў па запыце Мінэнерга РФ "Лукойл", у 2012 годзе "Лукаойл" паставіў у Беларусь 4,4 млн тон нафты: 1,6 млн тон — на Мазырскі НПЗ, 2,8 млн — на Наваполацкі. Сярэдняя эфектыўнасць паставак дадаткова забяспечыла 12–14 долараў на кожнай тоне ў параўнанні з нафтай, якая прадаецца праз расійскія парты. Акрамя таго, 50% паставак кампанія накіроўвала на перапрацоўку. Прыбытковасць давальніцкай схемы складала 30 долараў на тону.
 

Дзякуючы ўласнай сетцы збыту ў Беларусі, "Лукойл" павялічваў маржу яшчэ больш як на 14 долараў. У выніку агульны валавы даход давальніцкай схемы перапрацоўкі ацэньваецца кампаніяй звыш 56 долараў на тоне (прыбытковасць нафтапрадуктаў Мазырскага НПЗ на 12 долараў на тону вышэй, чым у Наваполацкага завода).
 

Расія і Беларусь пакуль дамовіліся аб аб'ёме паставак толькі на першы квартал гэтага года — каля 5,8 млн тон, пастаўкі на тры наступныя кварталы яшчэ з'яўляюцца прадметам перамоваў.
 

Ініцыятыва аб манаполіі пакуль не знайшла падтрымкі ва ўладаў РФ
 

Ініцыятыва пяці найбуйнейшых расійскіх кампаній не знайшла падтрымкі ў Мінэнерга і ФАС РФ. У лісце нафтавікам, а таксама ў адказе, накіраваным у адміністрацыю прэзідэнта, паведамляецца, што ведамства лічыць змены "немэтазгоднымі". Прадстаўленне прэферэнцый ідзе ў разрэз з антыманапольным заканадаўствам, адзначаюць у ФАС.
 

Роўны доступ на беларускі рынак з'яўляецца "палкай аб двух канцах", лічыць Мікалай Падлеўскіх. З аднаго боку, трэба выконваць рынкавыя прынцыпы для расійскіх кампаній, з другога — Беларусь і так атрымлівае значныя прэферэнцыі ад найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній.
 

Рэалізаваць невялікія аб'ёмы сярэднім гульцам рынка будзе значна прасцей, але гэта можа "сапсаваць гульню" не толькі "гігантам", але і дзяржаве, адзначыў эксперт. У цяперашні момант Мінэнерга накіравала сваю пазіцыю, узгодненую з ФАС, у адміністрацыю прэзідэнта, дзе, верагодна, і будзе прымацца канчатковае рашэнне.

telegraf.by