Расія. Бацькі супраць шэнгенскіх віз
Нядаўна Уладзімір Пуцін сустрэўся з бацькамі — удзельнікамі Кангрэсу бацькоў, якія арганізавалі рух «Суть времени» Сяргея Кургіняна. Падзея гістарычная, паколькі Пуцін фактычна падтрымаў вельмі кансерватыўную фракцыю грамадства, тым самым даючы зразумець, што больш не з’яўляецца кумірам усіх расіян.
![y_aee3ac0a.jpg y_aee3ac0a.jpg](/img/v1/news/full/y_aee3ac0a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тым не менш, гаворка пра іншае. Удзельнікі кангрэсу, якія аб’ядналіся ў рух «Бацькоўскі супраціў», здаецца, зразумелі візіт Пуціна як знак пачатку своеасаблівай культурнай рэвалюцыі, у якой ім адводзіцца роля хунвейбінаў. Так, на Урале пачаліся рэйды па кніжных крамах у пошуку літаратуры, якая, на думку прапуцінскіх бацькоў, здольная разбэсціць школьнікаў.
Першай ахвярай стала кніга маладой пісьменніцы Ксеніі Драгунскай «Цалавацца забаронена!», у якой апісаны раман школьніка і настаўніцы. У выніку рэйдаў кніга знікла з продажу. Акрамя таго, бацькі прапаноўваюць пачаць кампанію салідарнасці з фінскімі ахвярамі ювенальнай паліцыі. Яны плануюць усенародны байкот фінскіх тавараў і кампаній. Ужо складзены адпаведны чорны спіс. У яго сярод іншага трапілі «Нокіа» і шэнгенскія візы, якія выдае фінскае пасольства.
Паводле расійскай прэсы