Наяўныя еўра могуць знікнуць у Беларусі? Меркаванне эксперта

Увоз наяўных еўра ў Беларусь звёўся практычна да нуля ў 2023-м з-за санкцый і іншых абмежаванняў. Пры гэтым банкі аперуюць толькі той наяўнай валютай, якая трапляе ў абарот з асабістых запасаў беларусаў. 

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg.webp

На думку эксперта, значнага дэфіцыту на наяўны еўра не прадбачыцца

Спецыяльна для Myfin.by фінансавы аналітык Вадзім Іосуб распавёў, ці могуць дзеючыя абмежаванні прывесці да дэфіцыту еўра ў банках і да росту курсу на наяўную валюту ў абменніках.

— Адначасова з абмежаваннямі і зніжэннем прапановы падае і попыт. Таксама можна ўспомніць, што традыцыйна беларусы берагуць сродкі ў большай ступені ў далярах, — адзначае Вадзім Іосуб. —

Асноўны попыт на наяўны еўра быў звязаны з турыстычнымі паездкамі ў еўразону. Цяпер колькасць такіх паездак моцна скарацілася, у тым ліку складаней атрымліваць візы, і абмежаваныя транспартныя зносіны, перш за ўсё авіязносіны. Так што попыт на наяўны еўра значна ўпаў разам з прапановай.

— Можна заўважыць, што гэтай сітуацыі з еўра два гады. А немагчымасці купіць еўра не ўзнікла. Не будзе дэфіцыту і ў далейшым, — дадае эксперт.

Ці можа падскочыць курс?

Што тычыцца курсу, то пры адсутнасці дэфіцыту еўра ён не будзе моцна расці, падкрэсліў Вадзім Іосуб.

— Другі момант — у нас шмат гадоў у курсаўтварэнні наяўнай валюты дзейнічае сакрэтная рэкамендацыя Нацбанка трымаць курс у вызначаным дыяпазоне ад афіцыйнага — не больш за 2%. Я думаю, што рэкамендацыі дзейнічаюць і да гэтага часу, і наўрад ці курс наяўных еўра ў банках сыдзе ў вялікі адрыў ад афіцыйнага курсу, — лічыць эксперт.


Глядзіце таксама

Дзе банкі бяруць наяўныя еўра?

Фінансавы аналітык мяркуе, што банкі працуюць з абароту — прадаюць валюту, якую ім жа здалі іншыя грамадзяне.

— Зноў жа, калі дапусціць зніжэнне попыту, то невялікія партыі ідуць праз Расію і іншыя сяброўскія краіны. Самалёт з еўра не завязеш, але нейкія ручайкі цякуць, — кажа Вадзім Іосуб.

Што будзе са зношанымі купюрамі?

Са зношанымі купюрамі сітуацыя больш складаная. Банкі фактычна страцілі магчымасць іх абменьваць на новыя.

— Раней сапсаваныя купюры банкі прымалі інкаса і мянялі ў карэспандэнцкіх еўрапейскіх банках на новыя. Цяпер гэта абцяжарана, так што мала хто з банкаў будзе браць зношаныя купюры. За ўсе банкі я казаць не гатовы, — адзначае эксперт.