У «Белкарт» рыхтуюцца да адключэння краіны ад SWIFT?

Намеснік генеральнага дырэктара «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» Аляксандр Юлдашаў распавёў, ці зможа сістэма кампенсаваць адсутнасць «Visa» і «Mastercard» пры адключэнні Беларусі ад SWIFT, і выказаўся пра перспектывы аб'яднання «Белкарт» з расійскай аплатнай сістэмай «Мир».

p2p_perevod.png


Паводле слоў Юлдашава, «Белкарт» будзе з'яўляцца для беларусаў надзейным плацежным сродкам, «нягледзячы на любыя выклікі ў будучыні». Такім чынам намеснік дырэктара адказаў на пытанне, ці зможа плацежная сістэма кампенсаваць адсутнасць «Visa» і «Mastercard» на фоне пагрозы адключэння краіны ад SWIFT, паведамляе REFORM.by са спасылкай на «БелТА».

Узаемадзеянне з расійскай аплатнай сістэмай «Мир» у банкаўскім працэсінгавым цэнтры ацэньваюць як дадатковую магчымасць для «Белкарт» пашырыць геаграфію выкарыстання.

«Узровень надзейнасці і бяспекі захоўваецца дастаткова высокім, а ўладальнік карткі "Белкарт" (гэтак жа, як і ўладальнік карткі "Мир") атрымлівае новыя і вельмі карысныя яму магчымасці бяспечнага разліку за мяжой. Перш за ўсё — у Расіі, найбольш наведваемай беларусамі краіне. Белкарт і "Мир" зрабілі ўсё неабходнае для ўзаемнага абслугоўвання трымальнікаў картак ва ўсёй інфраструктуры нашых плацежных сістэм, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, трансгранічныя пераводы паміж карткамі дзвюх плацежных сістэм. Важна адзначыць і тое, што "Белкарт" дадзеным праектам адкрывае для беларусаў рынак не толькі Расіі, але і Арменіі, Кіргізіі, Абхазіі, Казахстана і іншых краін, якія знаходзяцца ў дадзеным праекце», — сказаў Юлдашаў.

Пры гэтым, паводле слоў Юлдашава, у «Белкарт» гатовыя да кабэйджу з іншымі аплатнымі сістэмамі.

Як паведаміў намеснік кіраўніка «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра», цяпер з «Белкарт» супрацоўнічае 21 банк з 30 банкаў Беларусі, карту прымае 99% гандлёвых аб'ектаў і 100% банкаматаў краіны.

Тым часам, колькасць трымальнікаў картаў «Белкарт» змяншаецца.