З 2019 года ў Беларусі новы Падатковы кодэкс. Што змянілася для фізічных асоб
У Беларусі з 1 студзеня абнавілі Падатковы кодэкс. Змены ўнеслі як для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, так і для фізічных асоб. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія змены ўнеслі ў Падатковы кодэкс.
Перанеслі дэдлайн па падачы падатковай дэкларацыі
Для фізічных асоб змяніўся крайні тэрмін падачы падатковай дэкларацыі па падаходным падатку. Калі раней гэта трэба было зрабіць да 1 сакавіка, то цяпер — па 31 сакавіка ўключна. Адначасова пасунулі і тэрмін выплаты падаходнага падатку — з 15 траўня на 1 чэрвеня года, наступнага за справаздачным.
Паведамленне фізічнай асобе або яе прадстаўніку павінны ўручыць не пазней за 30 красавіка.
Дэкларацыя па падаходным падатку падаецца ў выпадку атрымання даходаў з іншых краін, ад фізічных асоб і іншых даходаў, калі падаходны падатак не быў утрыманы пры выплаце.
Раней у падатковай тлумачылі, што гэтыя змены не вырашылі ўвесці з-за неабходнасці прадстаўлення фізасобай адначасова з дэкларацыяй дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне даходаў і выплату падатку з гэтых даходаў за мяжой.
Фізічныя асобы змогуць звяртацца ў любую падатковую
З гэтага года фізічныя асобы змогуць прадстаўляць падатковыя дэкларацыі на папяровым носьбіце ў любую падатковую, незалежна ад месца сваёй рэгістрацыі. Раней гэта можна было зрабіць толькі ў падатковай па месцы жыхарства.
Атрымліваць дывідэнды стане больш выгадна
Для тых фізічных асоб, якія з'яўляюцца ўласнікамі і (або) удзельнікамі кампаній, і якія доўга чакалі моманту, каб размеркаваць прыбытак і атрымаць дывідэнды, — гэты час настаў. З 2019 года Падатковы кодэкс прадугледжвае паніжаныя стаўкі падаходнага падатку пры атрыманні дывідэндаў.
Нагадаем, што ў агульным выпадку пры атрыманні дывідэндаў фізічнай асобай падаходны падатак складае 13%.
З 2019 года падатак можа выплачвацца альбо па паніжанай стаўцы альбо такая неабходнасць можа наогул адсутнічаць:
У прыватнасці:
калі на працягу 3 гадоў вы не размяркоўвалі прыбытак сваёй кампаніі, то пры атрыманні дывідэндаў стаўка падаходнага падатку складзе 6%;калі на працягу 5 гадоў прыбытак кампаніі не размяркоўваўся — пры атрыманні дывідэндаў ад кампаніі падаходны падатак плаціць не трэба наогул.
Павялічаны памер даходаў фізічных асоб, з якіх не трэба плаціць падатак
З 2019 года павялічаны памер даходу, які можа быць атрыманы фізасобай ў выглядзе падарункаў, прызоў і іншага. Гэта значыць, гэты даход не звязаны з ажыццяўленнем фізасобай працоўных і іншых абавязкаў, якія не абкладаюцца падаходным падаткам.
Плаціць не трэба, калі вы атрымалі даход:
ад іншых фізічных асоб у якасці дарэння або ў якасцi нерухомай маёмасці па дагавору рэнты бясплатна ў памеры, якi не перавышае 6569 рублёў на працягу года;ад кожнай арганізацыі або ІП, якія з'яўляюцца асноўным месцам працы, у памеры, якi не перавышае 1984 рублёў на працягу года;ад кожнай крыніцы на працягу года — іншых арганізацый і ІП у памеры, якi не перавышае 131 рубель для фізічных асоб не па месцы асноўнай работы;ад кожнай крыніцы ў выглядзе аплаты страхавых паслуг страхавых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця, дадатковай пенсіі, медыцынскіх расходаў, якія атрымлівае ад арганізацый ІП, якія з'яўляюцца месцам асноўнай работы (службы, вучобы), у тым ліку пенсіянерамі, якія раней працавалі уў гэтых арганізацыях і ў гэтых ІП, а таксама ад прафсаюзных арганізацый членамі такіх арганізацый у памеры, якi не перавышае 3398 беларускіх рублёў на працягу года.
Здаваць жыллё ў арэнду будзе больш выгадна
Фізасобы, якія здаюць жылыя памяшканні, машына-месца ў арэнду, цяпер абавязаныя выплачваць толькі падатак па фіксаваных стаўках без даплат за тое, што вы атрымалі больш вызначанай сумы.
Так, калі сума даходу ад здачы жылля ў наём, атрыманая на працягу 2018 года, перавысіла 6116 рублёў, то падаходны падатак павінен быў быць даплачаны.
З 2019 працэдура даплаты падаходнага падатку пры перавышэнні вызначанай гадавой сумы Кодэксам ужо не ўсталяваная. Гэта значыць, незалежна ад сумы даходу ад здачы жылля, атрыманага на працягу 2019 года, акрамя падатку па фіксаваных стаўках даплочваць падатак не давядзецца.
Запазычанасць па падатках зараз можна плаціць у растэрміноўку
У Беларусі дазволілі выплачваць падаткі і пені з адтэрміноўкай плацяжоў альбо ў растэрміноўку. Арганізацыі і ІП могуць разлічваць на такія паслабленні ў тым выпадку, калі ў іх цяжкае фінансавае становішча, а фізічныя асобы — зыходзячы з іх маёмаснага становішча або ў сувязі са знаходжаннем ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Галоўная ўмова для фізічных асоб — аб'екты падаткаабкладання не павінны быць звязаныя з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пад складанай жыццёвай сітуацыяй разумеецца аб'ектыўная акалічнасць (сукупнасць абставін), што не залежыць ад фізасобы, якая не можа быць пераадолена за кошт наяўных магчымасцяў.
Умовай карыстання растэрміноўкай або адтэрміноўкай з наступнай растэрміноўкай з'яўляецца выплата:
бягучых плацяжоў у бюджэт ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін;плацяжоў у пагашэнне адтэрмінаваных і (або) растэрмінаваных сум запазычанасці па падатках, зборах (пошлiнах), пенях і працэнтаў за карыстанне адтэрміноўкай і (або) растэрміноўкай — у тэрмiн, устаноўлены рашэннем аб прадастаўленні адтэрміноўкі, растэрміноўкі або адтэрміноўкі з наступнай растэрміноўкай.
Пры гэтым налічэнне пеняў на сумы запазычанасці па падатках, зборах (пошлiнах) будзе спынена з першага дня тэрміну, на які прадастаўляюцца растэрміноўка або адтэрміноўка.
Раней адтэрміноўку ці растэрміноўку ў аплаце падаткаў і (або) запазычанасці па іх прадастаўлялі асобныя раёны. І толькі для ІП.
Паводле finance.tut.by