Адмоўная дададзеная вартасць
Сельская гаспадарка мела на мінулы год прагнознае заданне падвысіць памер валавой вытворчасці на 10–11%. Атрымалася толькі на 2%.
Ні адна з абласцей не дасягнула запланаванага, а ў Гомельскай вобласці памер вытворчасці склаў толькі 96,8% ад узроўню 2009 года. Гэта ўсё афіцыйныя дадзеныя аб стане спраў ва ўсіх гаспадарках
— рэфармаваных калгасах, фермерскіх, прысядзібных і садова-агародных. Што тычыцца арганізаванага сектара вытворчасці, то, мусіць, афіцыйная статыстыка ёсць адзінай крыніцай праўдападобнай
інфармацыі.
Сельская гаспадарка мела на мінулы год прагнознае заданне падвысіць памер валавой вытворчасці на 10–11%. Атрымалася толькі на 2%.
Ні адна з абласцей не дасягнула запланаванага, а ў Гомельскай вобласці памер вытворчасці склаў толькі 96,8% ад узроўню 2009 года. Гэта ўсё афіцыйныя дадзеныя аб стане спраў ва ўсіх гаспадарках
— рэфармаваных калгасах, фермерскіх, прысядзібных і садова-агародных. Што тычыцца арганізаванага сектара вытворчасці, то, мусіць, афіцыйная статыстыка ёсць адзінай крыніцай праўдападобнай
інфармацыі.
А колькі агрэсту ды парэчак нарыхтавана на лецішчах, колькі зварана варэння ды закатана слоікаў з агуркамі з уласных агародаў, гэта, верагодна, ёсць вялікай таямніцай. Таму там памеры вытворчасці
вызначаюць, зыходзячы з колькасці «сотак» ды ўчасткаў. Можа, на іх ужо нічога не расце, акрамя лебяды ды свірэпы, але ж па дакументах расці павінна. Вось і плюсуюць адзін да аднаго
ўмоўныя ўраджаі з умоўных кустоў.
Атрымліваецца, што збор год ад года расце. Больш дакладная інфармацыя (бо яна праходзіць па бухгалтарскіх кнігах) існуе наконт прыватнай жывёлагадоўлі. Яна сведчыць, што ў вёсцы ўзнікае прынцыпова
новая сацыяльная сітуацыя. Сельскія жыхары ўсё больш прыкідваюць на сябе статус «дачнікаў», зводзяць скаціну са двара. У мінулым годзе закупкі буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва
зменшыліся на 5%. Прычым у Віцебскай вобласці, бо закупляць ужо няма чаго. Зараз надышла чарга самых «сялянскіх» абласцей. У Гродзенскай вобласці — мінус 17,5%, Гомельскай
— мінус 7,3%, Брэсцкай — мінус 6,1%.
Закупкі малака ў насельніцтва зменшыліся на 15,5%.
Велічныя планы па падвышэнню вытворчасці ўжо цалкам ляглі на плечы былых саўгасаў ды калгасаў. Прыватнік ад гэтай пачэснай місіі адмовіўся.
З эканамічнага боку гэта азначае страту каля 1/3 аб’ёму вытворчасці, якая амаль не патрабавала дзяржаўных рэсурсаў. Адпаведна, у калгасы і саўгасы для захавання і падвышэння гэтых
аб’ёмаў, трэба накіраваць дастатковыя сродкі. Яны і сёння не малыя. Да таго ж, выкарыстоўваюцца не вельмі эфектыўна. І здаецца, што ў дадзеных палітычных і гаспадарчых умовах, больш
эфектыўна выкарыстоўвацца не могуць. Прыкладам, у 2008 годзе ў галіну было накіравана 4,6 трыльёна рублёў, што ў пераліку на 1 гектар сельгасугоддзяў склала 212 долараў, або 130% ад паказчыка
пагектарнага субсідавання 2007 года.
Вытворчасць прадукцыі павялічылася ўсяго на 4%, праз год — на 1,3%, у 2010 годзе, як адзначалася вышэй, — на 2%.
Калі ўзяць пад увагу асаблівасці ўліку памераў вытворчасці ў прыватным сектары, то пры такіх лічбах мае сэнс гаварыць пра статыстычную прыроду афіцыйных паказчыкаў. Мабыць, дзесьці памыліліся,
дзесьці прыпісалі, каб зрабіць уражанне рэальнага падвышэння на фоне двухзначных лічбаў планавага задання.
Па дадзеных Белстата, у 2007 года аб’ем валавой прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак дасягнуў 98,9% ад узроўню 1990-га. Але ў калгасаў і фермераў — толькі 88,4%. Такім чынам,
галіна здзейсніла мару Лукашэнкі аб рэканструкцыі валавых паказчыкаў 1990 года амаль выключна намаганнямі ўласнікаў, якія паднялі вытворчасць да 138,6% ад узроўню апошняга поўнага савецкага
сельскагаспадарчага года.
Вось для каго трэба было штогод ладзіць Дажынкі ды выдаваць субсідыі. Але, як той казаў, прыватнік «был взвешен на весах и признан очень легким». Таму амаль усе рэсурсы былі
скіраваны ў «буйнатаварныя гаспадаркі». Калі іх ацэньваць менавіта з пункту гледжання таварнасці, то акажацца, што яны і не «буйныя», і нават «не
таварныя». Бо вынікам іх працы з’яўляецца адмоўная дабаўленая вартасць. Гэта добра відаць па лічбах. За мінулы год валавая прадукцыя павялічылася на 2%, а пратэрмінаваная крэдытная
запазычанасць гаспадарак у параўнанні з 1 снежня 2009 года павысілася на 19% і склала 2,2 трыльёна рублёў.
На долю галіны выпала 32,8% усёй пратэрмінованай крэдыторскай запазычанасці на краіне, хоць яе доля ў вытворчасці ВУП не дасягае 10%.
Аграрнікі звыш тэрміну завінаваціліся за паліўна-энергетычныя рэсурсы (65,8 мільярда рублёў — плюс 6,8%), па падатках і зборах, сацыяльнаму страхаванню — 61,2 мільярды, па крэдытах
і займах — 510,6 мільярда (у 1,5 разы больш, чым год таму).
Падкрэслім, што гэта толькі пратэрмінаваная запазычанасць, даўгі, па якіх трэба было ўжо разлічыцца. А ўся крэдыторская запазычанасць за амаль што поўны гаспадарчы год — 12,3 трыльёна
рублёў.
Трэба таксама ўлічваць і адмоўную вартасць, створаную сельгаспрадпрыемствамі ў мінулыя гады, падчас ажыццяўлення праграмы адраджэння вёскі. На нарадзе па выніках 2009 года тагачасны міністр сельскай
гаспадаркі Сямён Шапіра распавёў, што сума агульных фінансавых абавязацельстваў сельгасарганізацый склала 34 трыльёнаў рублёў. Ужо ў 2008 годзе сума агульных абавязацельстваў пераўзышла вартасць
вырабленай імі валавой прадукцыі, праз год — перавысіла вартасны аб’ём вытворчасці ў 1,26 разы.
Гэта азначае, што для атрымання прадукцыі на 1 рубель калгасам трэба «закапаць у зямлю» (можна нават і без двукосся) рэсурсаў на 1 рубель і 26 капеек. Як паказваюць вынікі, за
мінулы год гэтыя суадносіны змяніліся да горшага.
Сёння перад галіной ставяцца новыя «более амбициозные задачи». І ніхто не ўспамінае аб былых, зруйнаваных жыццём, амбіцыях. А велічыня ствараемай адмоўнай вартасці з кожным годам
павялічваецца.