Беларус выдаткуе на навагоднія падарункі больш за аўстрыйца

Cярэднестатыстычны беларус выдаткуе на навагоднія падарункі больш за 100 долараў. На гэтае свята беларусы гатовыя марнаваць у два разы больш грошай, чым на іншыя.

by_rashodi_na_novogodniy_stol.png


Паводле дадзеных апытання кампаніі кампаніі Picodi, сярэднестатыстычны беларус выдаткуе на падарункі ў гэтым годзе 234 рублі.

Беларусы гатовыя выдаткаваць 649 рублёў на падрыхтоўку да святаў, што амаль у два разы больш за штомесячныя выдаткі звычайнай сям'і. Такія лічбы паказалі вынікі апытання, праведзенага аналітыкамі кампаніі Picodi.com.

Гэтыя грошы пойдуць на падарункі родным і блізкім, на навагодні стол або вечарыну, а таксама на святочныя сувеніры. Як паказвае статыстыка, жыхары вялікіх гарадоў гатовыя марнаваць на знешні выгляд больш грошай.

by_rashodi_na_novogodniy_outfit.png


Каб адчуць сябе Дзедам Марозам, сярэднестатыстычны беларус выдаткуе на падарункі ў гэтым годзе 234 рублі. Часцей за ўсё падарункі дораць сваякам (гэты адказ набраў 79% са ста магчымых), без знака ўвагі не застануцца і сябры (50%). 15% рэспандэнтаў Picodi адказалі, што гатовыя ахвяраваць пэўную суму на дабрачыннасць: дапамагчы тым, хто жыве ў нястачы, або прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі.

42% апытаных выдаткуюць на падарункі да 100 рублёў (гэты адказ аказаўся найбольш папулярным), толькі 4,8% рэспандэнтаў гатовыя выдаткаваць больш за 1000 рублёў.

Абсалютная большасць беларусаў (74%) пачынае шукаць падарункі толькі ў снежні. 26% прыглядаецца да вітрын ужо ў лістападзе. Відавочна, прывабныя зніжкі і рост папулярнасці акцыі Black Friday («Чорная пятніца») даюць магчымасць запланаваць выдаткі або выдаткаваць менш, чым у перадсвяточнай мітусні ўсяго за некалькі тыдняў да святаў. Пра гэта таксама сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Picodi.com напярэдадні «Чорнай пятніцы» ў Беларусі. Тады 16% апытаных адзначылі, што на лістападаўскіх распродажах купляюць падарункі да Новага года.

by_rashody_v_raznyh_stranah_mira.png

Самым жаданым падарункам ў рэйтынгу апынулася электроніка. Гэты адказ увайшоў у топ-4 як сярод мужчын, так і жанчын з вялікіх і сярэдніх гарадоў.

Для жыхароў маленькіх гарадоў і вёсак найбольш прывабнымі падарункамі апынулася адзенне або арганізацыя тура і падарожжа. У топе таксама грошы і своеасаблівы эквівалент грошай — падарункавыя карты з пэўным наміналам на куплю ў краме ці якую-небудзь паслугу. Такія карты ўвайшлі ў топ-7 падарункаў, якія фактычна дорацца пад Новы год. І ўсё гэта дзякуючы 7% беларусаў, якія загадзя наўпрост пытаюцца сваіх блізкіх, што тыя хацелі б атрымаць у падарунак. Пры гэтым 51% спадзяецца на ўласнае адчуванне, а 42% спрабуюць даведацца хоць што-небудзь аб жаданым «прэзенце» паўнамёкамі.

У распараджэнні Picodi.com таксама ёсць рэйтынг падарункаў, якія беларусы не хацелі б знайсці пад ёлкай: паштоўкі, алкаголь, цацкі або цукеркі лепш адкласці дзелі іншых нагодаў.

Паводле thinktanks.by