Супрацоўнікі Амбасады ЗША павіншавалі беларусаў са святамі
І зрабілі гэта па-беларуску.
![1033326354.jpg 1033326354.jpg](/img/v1/images/1033326354.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На фэйсбуку Амбасады ЗША ў Беларусі з'явілася відэа, у якім супрацоўнікі віншуюць беларусаў з надыходзячымі святамі. Пад знакамітую калядную мелодыю «Jingle Bells» амерыканцы спяваюць віншавальную песню па-беларуску.