Беларуска-ўкраінскі СМІ плануюць стварыць у Кіеве

Канцэпцыю сумеснага праекта на Украіне абмеркавалі на пасяджэнні Еўрапейскага клуба.

Новае выданне будзе разлічана на этнічных беларусаў — грамадзян Украіны, а таксама на нядаўніх уцекачоў і іншых палітычных і эканамічных мігрантаў з Беларусі — прадпрымальнікаў, актывістаў розных рухаў і нават журналістаў. Дарэчы, стварэнне беларуска-украінскага СМІ ў Кіеве вырашыць і праблему працаўладкавання беларускіх журналістаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі.



c74c4bf0dad9cbae3d80faa054b7d8ca.jpg

Канцэпцыю сумеснага праекта на Украіне абмеркавалі на пасяджэнні Еўрапейскага клуба.
Новае выданне будзе разлічана на этнічных беларусаў — грамадзян Украіны, а таксама на нядаўніх уцекачоў і іншых палітычных і эканамічных мігрантаў з Беларусі — прадпрымальнікаў, актывістаў розных рухаў і нават журналістаў. Дарэчы, стварэнне беларуска-украінскага СМІ ў Кіеве вырашыць і праблему працаўладкавання беларускіх журналістаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі.
СМІ мусіць прыцягнуць увагу і вялізнай колькасці этнічных украінцаў, якія з нарастальнай цікавасцю сочаць за падзеямі ў Беларусі (у тым ліку і па чынніку ўсё большага падабенства палітычных мадэляў дзвюх краін).
Апрача таго, непадкантрольнае Мінску беларускі СМІ мусіць выклікаць цікавасць і ў самой Беларусі, дзе з кожным годам становіцца ўсё менш непадцэнзурных інфармацыйных сайтаў.
З дакладам на пасяджэнні Еўрапейскага клуба выступіў адзін са стваральнікаў новага СМІ Юры Свірко — былы галоўны рэдактар украінскіх штодзённых газет “Эканамічныя весткі і “Агляд, былы штатны карэспандэнт “Бі-Бі-Сі ў Мінску і карэспандэнт беларускай і ўкраінскай службы Радыё “Свабода, зараз кансультант “Развіцця фінансавага сектара (FINREP) — украінскага праекта USAID (Рэгіянальнай місіі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці).
  "Попыт на беларускую інфармацыю ва Украіне ёсць, але няма прапановы, — упэўнены Юры Свірко. — Няма ніводнага СМІ, якое б падавала інфармацыю пра Беларусь у даступным для разумення жыхарамі Украіны фармаце. Цяпер любая інфармацыя адрывістая і выпадковая, не стварае цэласнай карціны пра падзеі ў Беларусі, а грунтуецца на міфах і састарэлых, нават яшчэ савецкіх, звестках. Сутнасць праблемы дакладна сфармуляваў часопіс “Український тиждень, які нават вынес яе ў загаловак сваёй публікацыі “Беларусы і ўкраінцы атрымліваюць інфармацыю адзін пра другога праз Маскву.
Менавіта таму прапануецца запусціць сайт новага СМІ на трох ці чатырох мовах: беларускай, украінскай, рускай і, у будучыні, англійскай.
“Рускамоўная версія сайта можа будавацца па прынцыпе беларускай службы Радыё “Свабода, гэта значыць на сайце проста ёсць опцыя аўтаматычнага перакладу праз Google на рускую  для тых, каму цяжка чытаць на беларускай ці ўкраінскай — дзвюх базавых мовах праекта, — патлумачыў Свірко. 
Ён падкрэсліў, што ўнікальнасць новага СМІ складаецца ў тым, што яшчэ ніхто ніколі не спрабаваў злучыць такім інфармацыйным мостам дзве самыя буйныя русіфікаваныя рэспублікі былога СССР, якія знаходзяцца на розных этапах развіцця, але маюць аднолькавае мінулае і агульную геапалітычную праблему ў выглядзе суседняй экс-метраполіі.
Як будзе выглядаць беларускае выданне ва Украіне? Гэта будзе інтэрнэт-сайт (партал) з умоўным адрасам belarus.in.ua. У ім будзе тры асноўныя складнікі: вялікія тэксты з ілюстрацыямі (артыкулы, рэпартажы, інтэрв'ю), эксклюзіўныя навіны, а таксама сацыяльная сетка для ўсіх зацікаўленых чытачоў з магчымасцю вядзення блогаў і каментавання. Калі спрошчана, то гэта будзе беларуская “Украінская праўда — фармат, які з'яўляецца даволі новым для Беларусі, але ўжо звыклым для Украіны, — з даданнем элементаў рэгіянальнага Facebook.
Сайт забяспечыць доступ да архіву публікацый, зваротную сувязь з чытачамі, дазволіць даследаваць аўдыторыю і яе запыты. На ім будуць персанальныя старонкі журналістаў з  публікацыямі і блогамі, а таксама форум для абмеркавання матэрыялаў.
Апрача гэтага, на сайце плануецца змясціць блогі паспяховых беларусаў Украіны і зацікаўленых у праекце жыхароў Украіны і Беларусі.
На думку Юрыя Свірко, пры ўдалым развіцці гэты СМІ можа стаць і відэапляцоўкай — кшталту інтэрнэт-тэлебачання для Беларусі, нават канкурэнтам “Белсата. А пры наяўнасці рэсурсаў на базе новага СМІ можна будзе выдаваць папяровую версію. Тым больш, што на імя Свірко Міністэрства юстыцыі Украіны ўжо афіцыйна зарэгістраваў газету “Агляд-газету з чатырма мовамі матэрыялаў — беларускай, украінскай, рускай і англійскай. 
Новы СМІ будзе медыя-органам беларускай дыяспары ва Украіне і сродкам кансалідацыі раздробленай беларускай абшчыны ва Украіне. Ён не будзе апазіцыйным органам, аднак будзе прытрымлівацца зразумелай ідэалогіі: захаванне беларускай (як і ўкраінскай) мовы нягледзячы на ўзмацненне пазіцый рускай, захаванне нацыянальнай спадчыны і культуры, захаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны, агульнаеўрапейскія каштоўнасці і еўраінтэграцыя на прынцыпах Савета Еўропы, плюралізм палітычных пазіцый, што ва ўмовах Беларусі беларускіх умовах, аднак, само па сабе ўспрымаецца як апазіцыйнасць. Такім чынам, магчымасць выказацца ў новым СМІ будзе мець увесь палітычны спектр Беларусі.
Важным складнікам сайта стануць эканоміка і бізнэс, як у вузкім разуменні (прадпрымальніцкія поспехі пэўных беларусаў ва Украіне і папулярызацыя іх прадуктаў і паслуг на сайце), так і ў шырокім (гандлёвыя войны паміж Беларуссю і Украінай, эканамічная залежнасць ад Масквы, еўрапейскія перспектывы ўкраінскіх і беларускіх кампаній). Адзін з магчымых накірункаў — своеасаблівы эканамічны Facebook для беларускіх і ўкраінскіх прадпрымальнікаў.
Ужо сёння ў Кіеве маецца прафесійная каманда журналістаў, гатовая запусціць і падтрымліваць на патрэбным узроўні новы СМІ.
Апрача Юрыя Свірко, сярод іх — Валеры Аўсянік, былы ўласны карэспандэнт агенцтва “Белапан у Кіеве, зараз аглядальнік сайта tourdom.ua, Расціслаў Пярмякоў, былы карэспандэнт Мінскай газеты “Свабода, зараз кіеўскі прадпрымальнік, беларускі журналіст Вадзім Доўнар, уцякач з Беларусі, дызайнер шэрагу рэгіянальных беларускіх незалежных газет Ігар Тышкевіч, украінскі журналіст-беларусафіл, былы карэспандэнт часопіса “Український тиждень, зараз супрацоўнік Інстытута масавай інфармацыі (Кіеў) Раман Кабачы, а таксама іншыя прафесіяналы СМІ.
У якасці блогераў-калумністаў гатовыя супрацоўнічаць дэпартаваны з Беларусі ў 2004 г.  журналіст, а зараз шэф-рэдактар вядучага ўкраінскага партала “Аглядальнік Міхась Падаляк, кіраўнік “Рускага радыё ў Кіеве Сяргей Кузін і шматлікія іншыя. 
СМІ будзе існаваць за кошт самафінансавання, аднак яно не выключае фінансавай дапамогі з дзяржаўнага бюджэту Украіны, у якім прадугледжаны датацыі для СМІ на мовах нацыянальных меншасцяў.
“Грошы рэальна вылучаюцца, але беларусы яшчэ ні разу не спрабавалі стварыць свой СМІ ва Украіне, — распавёў Свірко і адзначыў, што ніколі не атрымліваў ніводнага цэнта грантаў, аднак гатовы змяніць гэтай сваёй традыцыі, каб атрымаць фінансавую дапамогу заходніх структур на запуск дадзенага беларуска-украінскага праекта.
Вядомая журналістка Жана Беспятчук прапанавала падключыць да стварэння адпаведнага СМІ шэраг журналістаў, якія цікавяцца беларускай тэматыкай, а ажыццявіць гэта ўзяўся сакратар Еўрапейскага клубу Аляксей Усачоў.
Беларускі Цэнтр ва Украіне, па словах яго старшыні Вячаслава Сіўчыка, таксама падтрымлівае не толькі канцэпцыю, але будзе і дапамагаць па рэалізацыі гэтай ідэі.