Беларускія габрэі, якія перажылі Халакост, скардзяцца на падатак з дабрачыннай дапамогі

Пажылых габрэяў, якія перажылі Халакост, просяць выплаціць падаходны падатак з атрыманай імі дабрачыннай дапамогі, паведамляе газета «Габрэйскі свет». Падатковая тлумачаць гэта патрабаваннямі заканадаўства, а таксама падкрэслівае, што мясцовыя ўлады маюць права вызваліць атрымальнікаў гуманітарнай дапамогі ад выплаты падатку.

11_sinagoga_brush_tutby_phsl_img_1963.jpg

Атрымальнікі гуманітарнай дапамогі амерыканскай арганізацыі «Джойнт» павінны заплаціць падаходны падатак, паведамляе выданне. Дапамога па хаце і догляд за старымі расцэньваецца як даход у натуральнай форме. «Пажылыя кліенты «Хэсэль» (рэгіянальных аддзяленняў «Джойнта» па аказанні дапамогі маючым патрэбу габрэям —заўвага. TUT.BY) абавязаны паведаміць уладам пра кошт паслуг, якія яны атрымліваюць (такія, як хатні догляд), каб заплаціць падаткі згодна каштоўнасці гэтых паслуг», — піша выданне.

Напрыклад, у адным з паведамленняў паказана, што з аказаных бязвыплатна паслуг і перададзеных тавараў атрымальнік гуманітарнай дапамогі павінен заплаціць падаходны падатак у 69,44 рублёў.


izveshchenie_podokhodnyy_nalog.jpg

З-за вялікіх сум падатку многія пенсіянеры скарачаюць гадзіны дапамогі. «У Светлагорску 86-гадовая Лізавета Маркаўна Б. скараціла з 25 да 10 гадзін у тыдзень час працы прыходнай памочніцы па хаце. Яна гэта матывавала адной прычынай — нежаданнем плаціць вялікі падатак на суму атрыманых «паслуг бязвыплатнай дабрачыннасці», піша газета.
Дырэктар Габрэйскага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Хэсэд-Эмануіл», якое з'яўляецца адрасатам апавяшчэння аб аплаце, Ірына Гаўрылавіч ад каментара адмовілася.

Міністэрства па падатках і зборах са спасылкай на прэзыдэнцкі дэкрэт № 5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» тлумачыць, што з маёмасці, набытага за кошт сродкаў замежнай бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку ў рамках рэалізацыі гуманітарнай праграмы, павінен быць выплачаны падаходны падатак. Праўда, «падаткаабкладанне такіх даходаў ажыццяўдляецца з улікам льготы па падаходным падатку».

«Такім чынам, атрыманыя фізічнымі асобамі на бязвыплатнай аснове тавары, (работы, паслугі), набытыя ў трэціх асоб (аплачаныя трэцім асобам) габрэйскім дабрачынным грамадскім аб'яднаннем (далей — грамадскае аб'яднанне) за кошт грашовых сродкаў, зарэгістраваных у якасці КБС, прызнаюцца для гэтых фізічных асоб-атрымальнікаў такіх тавараў (работ, паслуг) аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам», — гаворыцца ў адказе міністэрства.

Грамадскае аб'яднанне, якое выплачвае фізічнай асобе прыбыткі «у натуральнай форме», павінна «палічыць, утрымаць у фізічнай асобы і пералічыць у бюджэт вылiчаную суму падаходнага падатку».

У міністэрстве падкрэсліваюць: калі бязвыплатная дапамога аказваецца непасрэднага работнікамі дабрачынных фондаў без прыцягнення іншых арганізацый і фізічных асоб, плаціць падатак атрымальнік дапамогі не павінен. Падаходны падатак у такім выпадку ўтрымліваецца з зарплаты супрацоўніка.

«Пры немагчымасці ўтрымаць вылiчаную суму падаходнага падатку з даходу, выплачанага фiзiчнай асобе ў натуральнай форме, па прычыне адсутнасцi яму грашовых выплат i (або) адмовы фiзiчнай асобы ўнесці належныя сумы падаходнага падатку падатковы агент ў адпаведнасцi з часткай першай п. 5 арт. 180 НК абавязаны ў месячны тэрмiн з дня выяўлення ўказаных фактаў накiраваць у падатковы орган па месцы жыхарства фізічнай асобы пісьмовае паведамленне пра суму запазычанасці па падаходным падатку», — кажуць падаткавікі.

Прадстаўнікі «Джойнта» у Беларусі накіравалі паведамленне аб падатку атрымальнікам дапамогі, бо сама арганізацыя «з-за абмежаваных рэсурсаў не ў стане пакрыць выдаткі на гэты падатак». Таксама арганізацыя раіць сваім кліентам самастойна звяртацца ў мясцовыя органы ўлады для вызвалення ад падатку, бо «Хэсэль» не ў стане запытаць гэтыя вызваленні ад падаткаў ад імя сваіх кліентаў».

Такую магчымасць пацвярджаюць падаткавікі: «Для вырашэння пытання аб вызваленні ад выплаты падаходнага падатку фізічная асоба-атрымальнік даходу ў натуральнай форме мае права звярнуцца з адпаведнай заявай у адміністрацыю раёна па месцы жыхарства».

Паведамляецца, што сродкі для пажылых габрэяў, якія перажылі Халакост, вылучаюцца з амерыканскага яўрэйскага размеркавальнага камітэта («Джойнт») адмыслова для гэтай мэты з бюджэту Claims Conference — галоўнай арганізацыі па матэрыяльных патрабаваннях да Германіі за генацыд і рабаванне габрэяў у перыяд Халакоста.

Паводле finance.tut.by