«Беларусы жывуць ва ўсё больш падзеленай краіне». Новае апытанне «Chatham House»
«Палярызацыя грамадства, якая расце, уяўляе сабой пагрозу для будучыні Беларусі па меры росту дэзінфармацыі, прапаганды і падтрымкі больш шчыльнай інтэграцыі з Расіяй», — да такой высновы прыйшлі эксперты «Chatham House Belarus Initiative» па выніках сацыялагічнага даследавання, прысвечанага Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/imgl7746.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Новае сацыялагічнае даследаванне беларускага грамадства, праведзенае арганізацыяй «Chatham House Belarus Initiative», паказвае, што прыхільнікі Лукашэнкі складаюць толькі чвэрць насельніцтва, а астатняя частка пароўну дзеліцца паміж прыхільнікамі пратэставага руху і больш пасіўнымі назіральнікамі.
Апытанне было праведзенае ў перыяд з 23 ліпеня па 3 жніўня 2021 года з выкарыстаннем метаду камп'ютарнага вэб-інтэрв'ю (CAWI) і разасланае розным групам, адпаведным агульнай структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэктавана паводле полу, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі рэспандэнтаў. Апытанне прайшлі 794 грамадзяніна Беларусі, статыстычная хібнасць не перавышае 3,5%.
Асноўныя высновы з апытання:
ЭЛЕКТАРАЛЬНЫЯ ПЕРАВАГІ
Дасведчанасць
- Пасля Лукашэнкі (яго ведаюць 95% апытаных) самыя вядомыя палітыкі ў Беларусі — пратэсныя: Ціханоўская (90%), Бабарыка (86%), Ціханоўскі (83%), Цапкала (75%), Калеснікава (68%) і Латушка (63%).- Высокі ўзровень ведання лідараў апазіцыі робіць іх найбольш значнымі фігурамі на палітычнай арэне Беларусі нават сярод прыхільнікаў Лукашэнкі.- Пры гэтым прыхільнікі дзеючай улады горш ведаюць дзяржаўных дзеячаў, адсюль — іх нізкія рэйтынгі і ўзровень даверу.
Рэйтынгі
- Рэйтынгі лідараў пратэсту значна перавышаюць рэйтынгі дзяржаўных чыноўнікаў, апошнія ўзначальваюць спісы «антырэйтынгаў».- Віктар Бабарыка застаецца найбольш папулярным кандыдатам у прэзідэнты: 33% гарадскіх жыхароў Беларусі лічаць яго годным прэзідэнтам, 22% — найбольш годным. Яго антырэйтынг таксама адносна нізкі: крыху больш за 20% беларусаў заявілі, што ніколі не прагаласавалі б за яго.- Лукашэнку ў ліпені лічылі найбольш годным прэзідэнтам 27% апытаных: яго электарат больш кансалідаваны, у той час як апазіцыянеры маглі б выбіраць паміж палітыкамі з падобнымі поглядамі. У той жа час каля паловы гарадскіх беларусаў кажуць, што ніколі не прагаласавалі б за яго.- У парах галасавання лідзіруюць Бабарыка і Латушка: у выпадку, калі б яны засталіся ў раўндзе галасавання сам-насам з Лукашэнкам, за іх гатовыя былі б аддаць свае галасы каля паловы гарадскіх беларусаў.
Давер
- Як і ў выпадку з рэйтынгамі, лідарам пратэсту давяраюць значна больш, чым чыноўнікам (акрамя былога прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, які жыве па-за межамі Беларусі і якога многія не лічаць часткай дзеючага рэжыму).- У ліпені вырасла доля тых, хто не ўпэўнены ў сваім стаўленні да дзяржаўных дзеячаў і да дзеячаў пратэсту: усё большая колькасць людзей не ведае, давяраць ім ці не.- Узровень даверу да дзяржаўных структур і інстытутаў застаецца крайне нізкім: толькі арміі давярае прыкладна траціна беларусаў, у астатніх арганізацый узровень даверу яшчэ ніжэйшы.- Незалежныя СМІ, прафсаюзы і праваабарончыя арганізацыі карыстаюцца значна большым даверам сярод беларусаў, чым дзяржаўныя.- Усё больш людзей не могуць ясна выказаць сваё стаўленне да дзяржаўных інстытутаў — гэта можа гаварыць пра рост стомленасці ад палітыкі ў грамадстве.
МІЖНАРОДНЫЯ АДНОСІНЫ
Стаўленне да замежных дзяржаў
- Гарадскія беларусы па-ранейшаму лепш за ўсё ставяцца да Расіі: 78% — хутчэй добра, з іх кожны трэці — вельмі добра.- Больш за 2/3 беларусаў добра ставяцца да Кітая — гэта другі па велічыні паказчык. Толькі ў 11% стаўленне хутчэй негатыўнае — найбольш нізкі ў параўнанні з іншымі краінамі.- Стаўленне да краін Еўрасаюза ў цэлым дастаткова пазітыўнае: толькі нязначная частка насельніцтва ставіцца да іх дрэнна.- Горш за ўсё па-ранейшаму ставяцца да Польшчы, Літвы і ЗША.- У першых дзвюх краін доля негатыўна настроеных — 18%, да ЗША дрэнна ставіцца кожны чацвёрты гарадскі жыхар Беларусі.
Бягучыя адносіны з Расіяй
- Стаўленне да Уладзіміра Пуціна хутчэй пазітыўнае (57%), чым негатыўнае (27%). За апошнія месяцы стаўленне да яго ў большасці не змянілася, пры гэтым кожны трэці стаў ставіцца да яго горш.
Будучыня адносін з Расіяй і Захадам
- Адзіны рынак — самы прымальны варыянт супрацоўніцтва з Расіяй для 37% беларусаў, за ім стаіць зона свабоднага гандлю (33%). Іншыя варыянты не моцна падтрымліваюцца жыхарамі гарадоў.- У параўнанні з красавіком, знізілася доля тых, хто лічыць, што Беларусі варта знаходзіцца ў саюзе як з Расіяй, так і з Еўрасаюзам. Цяпер значна больш беларусаў выступае за неўступленне ў геапалітычныя саюзы.- Працягваецца тэндэнцыя на зніжэнне долі рэспандэнтаў, якія лічаць, што Беларусь павінна застацца ў АДКБ: цяпер яна складае 50% (у параўнанні з 63% у лістападзе).- Зніжэнне адбылося як за кошт павелічэння долі тых, хто выступае за нейтралітэт, так і тых, хто выступае за ўступленне ў NATO.- Беларусы маюць негатыўнае стаўленне да магчымасці размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі: амаль 40% выказаліся супраць. Кожны трэці выказвае абыякавасць да гэтай сітуацыі.
ГРАМАДСКІЯ НАСТРОІ
Агульныя настроі
- Нягледзячы на няспынныя рэпрэсійныя дзеянні ўлад, у ліпені больш беларусаў выказвала меншы непакой пра ўласную бяспеку.- 2/3 беларусаў па-ранейшаму не згодныя з тым, што фінансавае становішча іх сямʼі ў апошні час палепшылася, тым не менш усё больш рэспандэнтаў не могуць даць дакладнага адказу на гэтае пытанне.- Значна скарацілася доля беларусаў, якія цалкам згодныя, што Беларусь чакае цяжкі крызіс: цяпер амаль 40% не маюць меркавання па гэтым пытанні.- 2/3 беларусаў працягваюць выступаць за перамовы ўлад з апанентамі і вызваленне палітвязняў.- Доля жадаючых пакінуць Беларусь вырасла ў параўнанні з перыядам да каронавіруса на 10 п.п.— цяпер гэта амаль 40% гарадскіх жыхароў.- Жаданне з'ехаць не так часта ператвараецца ў дзеянне: толькі ~ 4% сапраўды нешта робяць, каб пакінуць Беларусь.- Акрамя таго, больш чым у 40% беларусаў сярод знаёмых ёсць тыя, хто пакінуў краіну за апошні год.
Пратэсты
- Стаўленне да пратэстаў стабільнае са студзеня 2021 года: прыкладна 40% гарадскіх беларусаў ставяцца да іх станоўча, яшчэ 40% — адмоўна.- Большасць гарадскіх беларусаў падтрымлівае ўсе патрабаванні пратэсту (акрамя адстаўкі Лукашэнкі — за яе выступае 46%).- Найбольш актуальным патрабаваннем застаецца расследаванне дзеянняў сілавікоў падчас пратэсту.- За правядзенне новых, справядлівых выбараў, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і спыненне прымянення сілы выступае больш за 60%, пры гэтым пастаянна расце доля тых, хто сумняецца і не ўпэўнены.
Іншыя знаходкі
- Tut.by уваходзіў у ТОП-5 крыніц інфармацыі для беларусаў: яго ведае больш за 90% гарадскога насельніцтва. 40% лічыла Tut.by найважнейшай крыніцай інфармацыі, амаль палова — важнай. Па абодвух параметрах Tut.by з'яўляўся абсалютным лідарам сярод усіх астатніх крыніц.
Усе высновы з апытання «Chatham House Belarus Initiative» ў лічбах глядзіце тут.