Беларускія ўніяты адзначаюць сёння 25 гадоў аднаўлення легальнай дзейнасці

Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёння 25 гадоў аднаўлення легальнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганенняў і забыцця.



5ce29dd1_053e_4142_bc56_2d5a1c3bc1e3_mw640_mh331_s.jpg

11 сакавіка 1990 году ў каталіцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на менскай Кальварыі адбылася першая ў найноўшай гісторыі Менску імша паводле грэка-каталіцкага абраду. Яе правёў айцец Аляксандр Надсан.

У кастрычніку 1990 году ўніяцкая грамада сталіцы Беларусі атрымала афіцыйную рэгістрацыю. Гэтак 2015-ты стаў для беларускіх уніятаў годам 25-гадовага юбілею адраджэння Грэка-каталіцкай царквы ў сучаснай Беларусі.

Пра гісторыю і сучаснасць беларускага ўніяцтва Радыё Свабода распавёў канцлер курыі апостальскага візітатара для грэка-католікаў у Беларусі, айцец Яўген Усошын.

Гісторыя беларускага ўніяцтва — з глыбіні стагоддзяў

На беларускія землі хрысціянства прыйшло непадзельным. А пасля расколу на заходняе і ўсходняе хрысціянства нашы продкі не раз намагаліся аб’яднацца. Царкоўныя ерархі яшчэ ў ХV стагоддзі бралі ўдзел у агульных саборах — да прыкладу, Канстанцкіх. Яшчэ адзін прыклад гэтага імкнення, значна ранейшы, — Унія караля Данілы Галіцкага ў Драгічыне, падпісаннем якой было прызнанае адзінства царквы. Некалькі дзясяткаў гадоў у Беларусі дзейнічала Фларэнтыйская унія. Такім чынам, яшчэ да Берасцейскай уніі 1596 году нашы продкі вызнавалі царкоўнае адзінства — была вялікая супольная спадчына і жаданне хрысціян у Беларусі жыць у адзінай царкве.

gdb.rferl.org__c017f807_0f7d_4_97a38a3cd296e6eb258cf78665532c8e.jpeg

Яўген Усошын

Гісторыя Берасцейскай царкоўнай уніі — асобная вялікая старонка духоўнага жыцця беларусаў, якая мела моцны плён і ўплыў на культуру ўсяго народу. На гэты перыяд прыпаў росквіт кнігадрукавання, тэалягічнай думкі і іншых галінаў культуры.

Унія была гвалтоўна ліквідаваная царскімі ўладамі ў 1839 годзе.

Спробы адрадзіць унію былі на пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Жыццё Беларускай грэка-каталіцкай царквы прадоўжылася ў 50–70-х гадах у Заходняй Еўропе, падпольнае ўніяцтва існавала і ў самой Беларусі — уніяцкія святары прыязджалі з Украіны, таемна служылі ў Горадні.

Уніяцкая царква выйшла з падполля, аднавілася і расцвіла ў 1990-х гадах мінулага стагоддзя.

Айцы-заснавальнікі сучаснага беларускага ўніяцтва — Ян Матусевіч і Аляксандр Надсан

У 1979 годзе ў вёсцы Баруны Ашмянскага раёну распачаў службу айцец Ян Матусевіч. Баруны былі адным з гістарычных грэка-каталіцкіх цэнтраў у Беларусі. Там захаваўся вялікі будынак былога кляштара айцоў-базыльянаў, а сам касцёл — былая грэка-каталіцкая царква. У храме месціцца ўніяцкі цудатворны абраз Маці Божай Барунскай. Там Матусевіча адведвалі айцы-базыльяне з Украіны, якія тады былі ў падполлі. Пасля 1988 году адбыліся паездкі айца Яна Матусевіча разам з ксяндзом Уладыславам Чарняўскім у Лёндан у Беларускую місію — там адпраўляліся службы па-беларуску паводле грэка-каталіцкага абраду. Баруны становяцца месцам паломніцтва інтэлігенцыі з усёй Беларусі. 12 лістапада 1989 году, у дзень памяці святога Язафата Кунцэвіча, група менскай моладзі наведала Баруны і ўзяла ўдзел у набажэнстве. На пачатку 1990 году гэтыя ж маладыя людзі пачалі працу над першым грэка-каталіцкім часопісам «Унія», а таксама заснавалі суполку «Унія».

У сакавіку 1990 году з Лондану ў Мінск прыехаў айцец Аляксандр Надсан. У нядзелю 11 сакавіка айцец Аляксандр адслужыў літургію ў касцёле Ўзвышэння Крыжа на Кальварыі, якая сталася першай непадпольнай грэка-каталіцкай літургіяй у сучаснай Беларусі. Напрыканцы 1990 году была зарэгістраваная першая грэка-каталіцкая грамада святога Язэпа. Пры дапамозе айца Аляксандра Надсана на беларускую мову былі перакладзеныя літургічныя тэксты і іншая духоўная літаратура. Службы ў грэка-каталіцкай царкве ідуць па-беларуску.

FF738AA3-B7EE-4DDA-8227-12140DE2D055_mwdynamic_mhdynamic_s.jpg

Айцец Ян Матусевіч і папа Ян Павел ІІ.

FF738AA3-B7EE-4DDA-8227-12140DE2D055_mwdynamic_mhdynamic_s.jpg

  • gdb.rferl.org__172253ce_20e4_4_baa2f2b926552697c30fb3846ac9dd84.jpeg

  • gdb.rferl.org__35d9c4cc_3bf8_4_1065f541eec0684e1ec336c700448408.jpeg

  • gdb.rferl.org__18dacd57_79ad_4_d1b783ad86ad53b088695fa69b0399db.jpeg

  • gdb.rferl.org__be4efe25_feb3_4_b957af3d36cc61dc48c750587261baab.jpeg

  • gdb.rferl.org__3538d458_e4f4_4_7b5270015ca56835a15efeaec2026ba0.jpeg

  • gdb.rferl.org__83427b77_1e1f_4_dfb5872703d61525a1c7974e911ed6cf.jpeg

  • gdb.rferl.org__130bc098_9c1d_4_d83ab2cdfe0778287697aecad89d2a25.jpeg

  • gdb.rferl.org__514f05f3_a937_4_7b24b0c1331699bda7353dda290d5264.jpeg

  • gdb.rferl.org__feb1eabb_dab0_4_645caf6c3c9f714b9148ae6138216faf.jpeg

  • gdb.rferl.org__ab9638d2_405c_4_fb9fa4aef48341f9fb5dc7855c8dae22.jpeg

  • gdb.rferl.org__e21d6ea3_1346_4_edff90271053b662c439847cb8b4220d.jpeg

  • gdb.rferl.org__62efa11e_dd0f_4_4252b7806a06945a031687815f255f7a.jpeg

  • gdb.rferl.org__37de4694_7b1f_4_aa901b8db0e971553319dea10f0e9cdf.jpeg

  • gdb.rferl.org__8b40b9a2_9b18_4_f4795b79dead9913022580f4fe6eb477.jpeg

  • gdb.rferl.org__27604509_4be4_4_7cf22641fab34d6eea1bb6517827ebd2.jpeg

  • gdb.rferl.org__3ae29988_9b84_4_702dd88e765972d23b68242c9155d57e.jpeg

    У еднасці з Рымам, на службе беларускага народу

     

    Паступова ў розных гарадах Беларусі паўставалі грэка-каталіцкія парафіі: у Менску, Полацку, Віцебску, Гомелі, Берасці, Лідзе, Горадні ды іншых вялікіх і маладых гарадах краіны. Царква набыла і дагэтуль набывае свае самабытныя рысы, высвячаюцца новыя святары. У Беларусь Ватыканам быў прысланы і служыць апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек.

    Уніяцкая царква ў Беларусі амаль не мае сваіх храмаў, а многія прыходы збіраюцца ў рыма-каталіцкіх капліцах і касцёлах.

    Але царква — гэта містычнае цела Хрыста. І галоўная ягоная сутнасць — вернікі.

    25 гадоў ад заснавання грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі — вельмі важны перыяд, праз які мы асэнсоўваем нашу спадчыну і наша заданне перад будучыняй Хрыстовай царквы ў Беларусі. Гэта значыць — для пэўных людзей, у пэўны час і ў пэўнай культурнай прасторы. Сёння ў парафіі святога Язэпа дзейнічае тэатральны гурток, клуб інтэлігенцыі.

    Беларуская грэка-каталіцкая царква — як даўней называлі, уніяцкая царква — царква Усходне-візантыйскай традыцыі, у еднасці са святым Рымскім апостальскім пасадам яна заўсёды была са сваім народам, перажывала яго беды і радасці, — сказаў айцец Яўген Усошын у інтэрв'ю Радыё Свабода.

    www.svaboda.org