Чым раней, тым лепей

Гэтымі днямі палітыкі і эксперты робяць мноства каментараў адносна стану эканамічнай і палітычнай сістэмы беларускай дзяржавы. Афіцыйныя асобы і тыя, хто ім інтэлектуальна служыць, лічаць, што ўсё робіцца належным чынам у адпаведнасці з беларускімі рэаліямі.



8ae1da0fe37c98412768453f82490da2.jpg

Гэтымі днямі палітыкі і эксперты робяць мноства каментараў адносна стану эканамічнай і палітычнай сістэмы беларускай дзяржавы. Афіцыйныя асобы і тыя, хто ім інтэлектуальна служыць, лічаць, што ўсё робіцца належным чынам у адпаведнасці з беларускімі рэаліямі.
Калі Лукашэнка даводзіць тым жа немцам, што створаная ім палітычная сістэма яго цалкам задавальняе, яму няма ніякай неабходнасці тлумачыць чаму. Гэта бяда немцаў, якім можа не падабацца, што гэта сістэма дазваляе яму заставацца на вяршыне ўлады, колькі захоча.  Увогуле, немцы самі вінаваты. Калі б яны с такім імпэтам, як гэта робяць зараз, кідаліся пад колы цягніка, што некалі вёз бальшавікоў у Расію, сусветная гісторыя пайшла б у іншым накірунку. І зараз нямецкім журналістам даваў бы інтэрв'ю не Лукашэнка, а нейкі іншы чалавек.
Увогуле, чаго яму баяцца. Дзейнічае ў межах, якія не дазваляюць арганізаваць супраць маленькай, але гордай Беларусі сумесны еўрапейскі крыжовы паход. Відавочна ж, не змогуць еўрапейцы дамовіцца на гэты конт. І Расіі, калі тая нешта прыдумае, не дадуць.
І тое праўда, што Лукашэнка не чакае ні ад каго ўхвалы, а ўсіх сваіх перамог дабіваецца тактыкай дробнага фола. Таму і прыгаварвае -- узяўся гуляць, цярпі.
Але пытанні ёсць у нас, у тым выразна неакрэсленым колькасна і якасна натоўпе тубыльцаў, якія не вераць, што менавіта такая сістэма адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі. Бо яны выконваюцца толькі тады і настолькі, калі і наколькі супадаюць з інтарэсамі асоб, што рабілі дзяржаву "пад сябе", пад свае патрэбы.
Некалі Гегель таксама лічыў, што менавіта ў прускай дзяржаве знайшоў сваё поўнае ўвасабленне асбсалютны дух. Вялікі немец вельмі памыляўся. Але хто забароніць рабіць такія памылкі Лукашэнку? Для яго філасофія таксама ж не чужая. Мае поўнае права. А немцы павінны быць удзячнымі, што гэтую сістэму ён стварыў не для іх, а для свайго народа.   Інакш давялось бы бюргерам рабіць свае справы тымі спосабамі, якія адпавядаюць нашым, гэта значыць, беларускім умовам. І паслухмяна крочыць за Лукашэнкам на шляху развіцця да ўзроўня сярэднееўрапейскай краіны. Такі ён чалавек, што можа і прымусіць.
Зразумела, яны маўчаць, як і чальцы выбарчых камісій. Але хіба ёсць што больш красамоўнае, за гэта маўчанне.
Некалі паэт усклікнуў -- калі б камні маглі гаварыць.  Шмат што магла б распавядаць і выбарчая скрыня з празрыстымі сценкамі. Але наўрад ці хто параўнуецца ў красамоўстве са звычайнай непразрыстай скрыняй, у якую кідаюцца бюлетэні датэрміновага галасавання. Зразумела, яна маўчыць, як і чальцы выбарчых камісій. Але хіба ёсць што больш красамоўнае, за гэта маўчанне.
Яно мае нашмат больш сэнсу, чым, прыкладам,  у публічна выказаным намеры змагацца з бюракратызмам з удзелам структур грамадзянскай супольнасці -- грамадскіх аб'яднанняў. Створаных не з дапамогай нават, а самімі бюракратычнымі структурамі і ў поўнай адпаведнасці з планам стварыць дзяржаву "пад сябе". Такую, пры якой можна было б мець надзейную крыніцу даходаў да скону дзён. А магчыма, і болей, перадаючы пасаду ўлюбёным нашчадкам.
Пра эканамічную сістэму нельга выказаць нават малую частку кампліментаў, якія мы выказалі сістэме палітычнай. Невядома, як там што задумвалася, але атрымалася зусім не па-людску. Гэтая сістэма не тое, каб не улічвала нацыянальныя інтарэсы, яна ўвогуле не мае ні стымулаў, ні механізмаў для самаразвіцця. Магчыма Гегель палічыў бы яе нават разумнай, як і ўсё існае. Хоць здаецца, пра яе ёсць іншы афарызм -- належыць гібелі ўсё, што існуе.
Чым раней гэта здарыцца, тым лепей. На карысць такой  высновы можна знайсці шмат тэарэтычных і нават філасофскіх аргументаў. Але ў праве на існаванне гэтаму бастарду, народжанаму ад перверсіўнай сувязі былога Вялікага Дзяржплана і мясцовай вертыкалі, адмаўляе нават афіцыйная статыстыка. Мяркуйце самі. За 9 месяцаў мінулага года знешнегандлёвы зварот Беларусі склаў 35 млрд. долараў. З нагоды крызісу экспарт скараціўся да 15, імпарт да 20, а памер адмоўнага сальда крыху перавысіў 5 млрд. долараў. Сёлета гандаль ажывіўся. За студзень-верасень таваразварот падрос да 41 млрд. долараў, экспарт -- да 17,5, імпарт -- да 23,5, адмоўнае сальда знешняга гандлю -- амаль да 6 млрд. долараў.
Такім чынам, калі ўсе хварэюць, нам таксама дрэнна, калі тыя папраўляюцца, нам становіцца яшчэ горай. А смяротна і хранічнага хворага або лечаць радыкальнымі сродкамі, або абвяшчаюць родным, што лятальны канец непазбежны.
Каб ратавацца трэба ведаць. Бо калі "беларуская мадэль" урэшце лясне, як некалі савец