Ці з’яўляецца кандыдат у прэзідэнты добрым хрысціянінам? Каму якая розніца?

Рэспубліканскі кандыдат у прэзідэнты ЗША сенатар Тэд Круз трымаў спіч у Five Sullivan Brothers Convention Center у Ватэрлоо, Айова, 23 студзеня. Круз з’явіўся, прэзентуючы сябе як сапраўднага хрысціяніна, але ж ягоная вера аказалася пад пытаннем у медыя, пасля таго як ён выкарыстаў канферэнцыю па пераследу хрысціянаў на Блізкім Усходзе для сваёй кампаніі ў 2014.



01_28_ted_cruz_01.jpg

Палітыкі патураюць. Гэта тое, што яны заўседы робяць.

Але хрысціяне павінны быць асабліва ўспрымальнымі да тых, хто з’яўляецца іх духоўнымі братамі. Было б добра, каб людзі веры сканцэнтраваліся на практычных здольнасцях кандыдата ўвасобіць тое, што з’яўляецца часткай яго свецкіх абавязкаў.

Са сходкі ў Айове вынікае, што кожны рэспубліканец, які крочыць праз снег, павінен верыць у Біблію, мець Страх Божы, любіць Ісуса. Гагатанне царкоўных лідэраў мусіць забяспечыць іх пераймальніка на прэзідэнцкай пасадзе.

Гэта бясплодны вопыт. Рэдка ўдаецца па-сапраўднаму судзіць, ці з’яўляюцца рэлігійная матывы кандыдата ісцінай. Бог сказаў прароку Самуілу: “Чалавек глядзіць на зняшняе, але Гасподзь глядзіць на сэрца” (1 Царстваў, 16:7).

Вось, Тэд Круз з’яўляецца, прэзентаваўшы сябе найлепш як сапраўднага хрысціяніна. Яго рэлігійная казка, уключаючы гісторыю павяртання да вяры яго бацькі пастара, выкладзеная ў 18-хвілінным дакументальным фільме. У любым выпадку, сярод найбольш тэалагічна кансерватыўных рэспубліканцаў Айовы Круз дзейнічае найбольш удала.

Аднак, McKay Coppins of BuzzFeed зазначыла сумневы наконт рэлігійнасці Круза. Больш за тое, у 2014 Круз выкарыстоўваў канферэнцыю па пераследаваным хрысціянам з Блізкага Усходу, сярод найбольш параненых людзей планеты, як трамплін для сваёй кампаніі.

Круз таксама выдаткоўваў менш за 1 працэнт са свайго даходу на справу міласэрнасці паміж 2006 і 2010. Яго апанент, кандыдат Майк Хакабі казаў: “Цяжка сказаць, што Бог першы ў тваім жыцці, калі Ён апошні ў тваім бюджэце”.

Дональд Трамп рабіў усе магчымае, каб перашкодзіць трэнду, нават без старанны прыдуманай гісторыі. Візіты ў казіно і стрып-клубы — гэта незвычайны “плод” з хрысціянскага шляху. Ягоны стыль кампаніі недакладна адлюстроўвае хрысціянскую веру.

Як наконт астатніх кандыдатаў GOP (Grand Old Party — саманазва рэспубліканскай партыі — П.П.)? Як яны рэальна веруюць у Бога? Ці ёсць у іх асабістыя адносіны з Ісусам?

Найлепшым адказам будзе: каму якая розніца? Чыесці багаслоўскія погляды не кажуць многа пра здольнасці чалавека выконваць грамадзянскія абавязкі. Выбаршчыкаў павінна больш клапаціць, як кандыдат будзе змагацца з неплацёжаздольнасцю Вашынгтона, сканчваць пастаянную вайну Амерыкі на Блізкім Усходзе, змагацца з беднасцю ды іншымі сур’ёзнымі палітычнымі праблемамі.

Канешне, згодна большасці публічных мерак, прэзідэнт Барак Абама падаецца больш веруючым хрысціянінам, чым Дональд Трамп. Аднак многія палітычная актывісты, якія громка выказваюць сваю хрысціянскую веру, хіляцца да Дональда. Так, прэзідэнт Універсітэта Свабоды Джэры Фэйлвэл даў кампліментарную адзнаку Трампу, нават параўноўваючы апошняга з Ісусам у выказванні непапулярных меркаванняў.

Гэта па-сапраўднаму было б нават больш ўпэўніваючым, калі б Універсітэт Свабоды запрасіў Трампа прачытаць лекцыю і каб ён на гэта пагадзіўся. Трамп зусім не па мне, але ж аргументы для ягонага кандыдацтва цалкам свецкія. Тым не менш, хрысціяне павінны галасаваць за яго, калі яны вераць, што ён лепшы кандыдат  — але ж не таму, што яны вераць, што ен такі ж веруючы, як яны.

Як я пісаў для Амерыканскага Аглядальніка (American Spectator): “Пасля гадоў маніпулявання амбіцыйнымі палітыкамі, веруючыя павінны праверыць сваю вернасць каля дзвярэй пулаў (at the polling place door). Хрысціяне не павінны аддаваць свае галасы, базуючыся на іх успрыманні рэлігійнай веры кандыдата. Марцін Лютэр быў правы, калі сказаў, што лепш хай ім кіруе разумны турак, чым дурны хрысціянін”.

Пабожнасць і рэлігійнасць важныя, але яны не могуць замяніць кампетэнцыю. Веруючыя і неверуючыя павінны абраць прэзідэнтам лепшага кандыдата, а не лепшага хрысціяніна.

Паводле: Newsweek

Пераклад Піліпа Падбярозкіна