Чаму настаўнікі баяцца быць крэатыўнымі і самастойнымі?

Агульны ўзровень школьнай адукацыі ў Беларусі няўхільна падае. Сярод асноўных прычын эксперты вылучаюць неадпаведнасць навучальных праграм патрабаванням часу і нізкую якасць выкладання. Як настаўнікам зрабіць працу над памылкамі?

school_4.jpg


Ініцыятыўнасць не застаецца без пакаранняПедагогі часта сутыкаюцца з адміністрацыйнымі бар’ерамі, спрабуючы прыўнесці ў адукацыйны працэс нешта новае. Вось чаму многія з іх не вырашаюцца змяніць праграму або дапоўніць яе актуальнай інфармацыяй, паказала даследаванне «Вучаць у школе» Даследчага цэнтра ІПМ.
— Настаўнікі баяцца, што іх пазбавяць прэміі. А гэта, асабліва на вёсцы, большая частка іх даходу, — адзначае аўтар даследавання, сацыёлаг Дар’я Урбан.
Яна прыводзіць у прыклад сумную гісторыю аднаго настаўніка літаратуры, які працаваў у сельскай школе. Ён часта уключаў у праграму неабавязковыя творы, стымуляваў вучняў глыбока разбірацца ў тэме. Ён запрашаў у школу музыкаў, акцёраў. У выніку з ініцыятыўным настаўнікам не працягнулі кантракт, патлумачыўшы, што ён дае дзецям «занадта вялікую надзею на будучыню».
Толькі малая частка ініцыятыўных настаўнікаў гатовая пераадольваць існыя бар’еры.
Настаўніца матэматыкі Марына, якая ўдзельнічала ў даследаванні, падкрэслівае: педагог можа мінімізаваць недахопы школьнай адукацыі, палепшыць яго. Але толькі ў тым выпадку, калі яму даюць больш свабоды і ня ставяць перашкодаў.
Іншы ўдзельнік даследавання — настаўнік гісторыі, лічыць, што школьнікі не любяць і дрэнна ведаюць гісторыю, паколькі іх прымушаюць запамінаць шмат «голай» інфармацыі, без прывязкі да жыцця. Ён вучыць сваіх вучняў будаваць прычынна-выніковыя сувязі, думаць пра тое, якія гістарычныя падзеі прывялі да тых ці іншых наступстваў.
Настаўнікі гарадскіх і сельскіх школ, ліцэяў, гімназій, якія прынялі ўдзел у даследаванні, у адзін голас адзначаюць: важна, каб змянілася стаўленне да іх працы.

Тэорыя без практыкі мёртвая

Яшчэ адна надзённая праблема, якую назвалі ўдзельнікі апытання — школьныя праграмы і навучальныя матэрыялы. Калі настаўніку не ўдаецца іх адаптаваць да сучаснасці і актуалізаваць, часцей за ўсё яго прадмет будзе паспяхова забыты.
— У засваенні школьнага матэрыялу працуе правіла: палюбіш педагога, палюбіш і прадмет, — тлумачыць настаўніца матэматыкі Марына. — Для гэтага самому настаўніку важна шчыра цікавіцца сваім прадметам.
Такі педагог будзе тлумачыць не толькі, як вырашыць задачу, але і для чаго. Практыка-арыентаваныя заданні разумеюцца і запамінаюцца лепш.
— Напрыклад, у школе вывучаюць сінусы і косінусы. Дзеці, натуральна, пытаюцца: навошта гэта трэба? Тады я ім кажу, што такія веды могуць спатрэбіцца ў будаўніцтве, — тлумачыць настаўніца.
Педагогі прызнаюцца: інфармацыйнае поле мяняецца так хутка, што матэрыял, які яны даюць сёння, у наступным годзе можа быць неактуальны. Вось чаму праграмы па прадметах лепш рабіць гнуткімі, каб іх можна было карэктаваць.
— Задача ў тым, каб даць настаўнікам магчымасць шукаць новыя падыходы. За гэтым рушыць услед магчымасць вучыць школьнікаў не зазубрываннем ўсяго матэрыяла, а ўмела ім карыстацца, — каментуе Дар’я Урбан.
— Думаю, большасці прадметнікаў не хапае вучэбна-метадычнага комплексу з базавым матэрыялам. Гэта дасць магчымасць настаўніку не губляць часу на перелапачванне гары кніг, а мець метадычку, план урока і падручнік, зборнікі заданняў, прэзентацыі. Тады настаўнік зможа будаваць урокі крэатыўна і цікава, — лічыць настаўніца Марына.
На думку экспертаў, замест лішняй папяровай працы, якой загружаныя настаўнікі, варта ўкараніць жывы абмен вопытам, каб калегі збіраліся разам і дзяліліся новай інфармацыяй і практыкамі.

Пазаўрочная праца

Настаўнікі прызнаюцца, што з-за вялікай колькасці вучняў у класах не атрымоўваецца ўсім надаць належную ўвагу. Па іх словах, нават 25 высокаматываваным вучням даць усё, што трэба, за адзін урок не атрымліваецца. Кожнаму вучню ў такім класе настаўнік можа надаць не больш 1-2 хвілін.
— Таму для кожнага класа ў мяне ёсць дадатковая бясплатная гадзіна ў тыдзень, каб дапамагчы вучням разабрацца з тым матэрыялам, які яны не засвоілі, — распавядае Марына.
Настаўнікі гарадскіх і сельскіх школ, ліцэяў, гімназій, якія прынялі ўдзел у даследаванні, адзначаюць: важна, каб змянілася стаўленне да іх працы. Педагогі не хочуць марнаваць працоўны час на шкоду асноўнай дзейнасці. На іх думку, варта выкараніць практыку абавязковага наведвання школьнікамі і настаўнікамі мерапрыемстваў, не звязаных з вучобай, якія, да таго ж, часта праходзяць замест урокаў.
— Спрабуючы правесці рэформы «зверху», сістэму памянялі настолькі, што адукацыя стала горш няма куды. Я часта бяру падручнікі, па якіх вучылася сама, і вучу па іх дзяцей, — падводзіць вынік настаўніца матэматыкі Марына.
Паводле Заўтра тваёй краіны