Дабрачыннасць, камунікацыі, урбаністыка: паспяховыя жанчыны з Аўстрыі падзеляцца сваім досведам з беларускамі

Спецыяльна для беларускіх гледачоў 3 красавіка тры госці з Аўстрыі правядуць прамы эфір GRL PWR і на прыкладах асабістых дасягненняў абмяркуюць тэму жаночага лідарства ў прафесіі. 

voka_grl_pwr_1920x1080.jpg


Анлайн-сустрэча адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Аўстрыі ў Беларусі ў рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Бясплатная трансляцыя пачнецца ў суботу, 3 красавіка 2021 года, аб 11-й гадзіне на відэасэрвісе VOKA і будзе даступнай для ўсіх жадаючых.

У якасці ўдзельніц адукацыйнай праграмы замежныя госці запрошаныя ўпершыню. Гэта тры жанчыны, добра вядомыя ў сферы бізнесу, грамадскай дзейнасці і дабрачыннасці: Ульрыка Хаслаўэр — уладальніца і кіруючы дырэктар «Compact Electric» — кампаніі, якая спецыялізуецца на вырабе тэхнікі для галіны бяспекі працы, а таксама прамысловасці і гандлю; Сільвія Ага-Шантль — бізнес-трэнер, спецыяліст і коўч па камунікацыях, Прэзідэнт Асацыяцыі нямецкамоўных спікераў; Габрыэла Домшыц — топ-менеджар і юрыст, якая шмат гадоў кіравала кампаніяй «Wiener Stadtwerke», якая адказвае за развіццё інфраструктуры Вены, а ў цяперашні час з'яўляецца прэзідэнтам найбуйнейшай венскай грамадскай валанцёрскай арганізацыі.

«Мы вельмі рады магчымасці перадаць аўстрыйскі досвед і пазнаёміць беларусаў з трыма выдатнымі жанчынамі, якія так шмат зрабілі для бізнесу, дабрачынных фондаў і сацыяльных праектаў нашай краіны. Кожная з іх прайшла ў сваёй прафесіі вялікі і цікавы шлях, таму такі прыклад можа быць карысным для людзей самага рознага ўзросту, якія імкнуцца атрымаць поспех у сваёй справе», — падкрэсліла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляізія Вергётэр.


Выступленні спікерак будуць перакладацца на беларускую мову.

«Мэта адукацыйнай праграмы нашага праекта палягае ў тым, каб паказаць на канкрэтных прыкладах, як адна ідэя змяняе да лепшага жыццё многіх людзей. Таму кожны раз мы запрашаем спікераў, якія могуць натхніць іншых асабістым прыкладам. Але ніколі яшчэ ў нас не было замежных гасцей такога ўзроўню, як зараз, таму мерапрыемства з'яўляецца унікальным і будзе цікава не толькі школьнікам, для якіх робіцца праект "Першыя". Да таго ж, гэтым разам мы вырашылі падкрэсліць важнасць тэм гендарнага раўнапраўя на сусветнай сцэне, таму невыпадкова нашымі гасцямі сталі тры вядомыя і паспяховыя жанчыны, якія прынялі наша запрашэнне падзяліцца сакрэтамі поспеху з беларускай аўдыторыяй», — адзначыў начальнік аддела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.


У рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя» ў красавіку адбудзецца яшчэ некалькі мерапрыемстваў.
Да 30 красавіка навучэнцы 9, 10 і 11 класаў, якія могуць адправіць заяўку на ўдзел у конкурсе ў адным з пяцёх напрамкаў — «Тэхналогіі», «Культура», «Інклюзія», «Экалогія» і «Урбанистыка» — каб атрымаць шанец прадставіць сваю ідэю на міжнароднай маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk а таксама атрымаць Iphone 12. Для гэтага трэба стварыць відэаролік пра сваю задумку (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і прыслаць спасылку на пошту generationA1.2021@gmail.com . 
Конкурс праводзіць кампанія А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
Больш падрабязная інфармацыя пра яго — на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.