Другое пасяджэнне па справе Чыгілейчыка сарвалася
Праз адсутнасць сведкаў і адпачынак суддзі працэс над актывістам “Платформы Юрыем Чыгілейчыкам перанеслі на 17 мая. У пятніцу ў судзе Заводскага раёна Мінска мусіла адбыцца другое судовае пасяджэнне па крымінальнай справе, распачатай супраць Юрыя Чыгілейчыка. На суд прыйшлі сваякі вязня, кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Платформа Андрэй Бандарэнка ды ўдзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю, якія пільна назіраюць за працэсам.
Праз адсутнасць сведкаў і адпачынак суддзі працэс над актывістам “Платформы Юрыем Чыгілейчыкам перанеслі на 17 мая.
У пятніцу ў судзе Заводскага раёна Мінска мусіла адбыцца другое судовае пасяджэнне па крымінальнай справе, распачатай супраць Юрыя Чыгілейчыка. На суд прыйшлі сваякі вязня, кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Платформа Андрэй Бандарэнка ды ўдзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю, якія пільна назіраюць за працэсам.
Праз гадзіну чакання пад дзвярыма судовай залі прысутным аб’явілі, што пасяджэнне пераносіцца — з усіх сведкаў з’явіўся толькі адзін чалавек, якога апытваць не сталі.
Дарэчы, і першае пасяджэнне, якое адбылася яшчэ тры тыдні таму, было перапынена менавіта праз адсутнасць сведкаў, у тым ліку і з боку Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, якое праводзіла затрыманне Юрыя Чыгілейчыка. Судовая сакратарка паведаміла, што наступным разам сведкаў, якія не з’яўляюцца, могуць прывесці прымусова.
Суддзя Жана Брысіна прызначыла трэцяе судовае паседжанне ажно праз месяц — 17 мая. Маўляў, да гэтага часу яна будзе знаходзіцца ў адпачынку. Прысутныя людзі выказалі меркаванне, што ўлады адмыслова зацягваюць прыняцце рашэння ў дачыненні Чыгілейчыка, бо яшчэ не вызначыліся, што з ім рабіць — адпусціць на свабоду ці пакараць турмою і дадаць у спіс палітвязняў яшчэ адно прозвішча.
Нагадаем, Юры Чыгілейчык быў затрыманы ўвосень 2011 года па абвінавачванні ў абароце наркатычных рэчываў. Пры затрыманні Чыгілейчыка збілі так моцна, што яго давялося вывозіць з Валадаркі ў цывільны шпіталь, каб зрабіць аперацыю.
Мужчына з’яўляецца валанцёрам “Платформы, менавіта праз яго стала вядома катаванні зэкаў у Івацэвіцкай і Глыбоцкай калоніі. Таксама Чыгілейчык праз турэмныя знаёмствы
дапамагаў вырашыць праблемы ў палітвязняў Змітра Дашкевіча і Андрэя Саннікава — адміністрацыі калоній учынялі правакацыі супраць іх і стваралі невыносныя ўмовы для адбыцця пакарання.
“Платформа, група “За Волю ды шэраг незалежных праваабаронцаў сцвярджаюць пра палітычны матыў справы Чыгілейчыка.