Другое нараджэнне старадаўняга рарытэта
У Музеi кнiгi Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi ў прысутнасцi вялiкай
колькасцi гасцей 1 сакавіка адбылася ўрачыстая перадача ў дар
бiблiятэцы факсiмiльнага выдання знакамiтага Лаўрышаўскага евангелля
13-14 стагоддзя.

Каштоўны рукапiсны прыгожа iлюмiнаваны (18 мiнiяцюр) старадаўнi помнiк, створаны, верагодна, для князя Войшалка i Лаўрышаўскага манастыра каля Наваградка, з 1822 года зберагалi князi Чартарыйскiя (у Пулавах, пазней у Парыжы). Урэшце манускрыпт апынуўся ў Бiблiятэцы Чартарыйскiх у Кракаве i намаганнямi ўкраiнскага выдавецтва «Горобец» зараз узноўленны факсiмiльна, зрабiўшыся даступным для вывучэння шырокаму колу аматараў старасвеччыны i даследчыкаў.

На ўрачыстасць перадачы прыехалi ўкраiнскiя выдаўцы (Ганна Гарабец), мецэнаты (Вольга Скрыпчанка), даследчыкi (украiнскi доктар фiлалогii Вiктар Майсiенка), прыйшоў амбасадар Украiны ў Беларусi Iгар Кiзiм. Цiкавасць украiнскага боку да Лаўрышаўскага евангелля тлумачыцца навуковым меркаваннем, што яно напiсана на царкоўна-славянскай мове з рысамi паўднёва-рускiх гаворак i стваралася або на Валынi або валынскiм перапiсчыкам. Тыповы выпадак помнiка сумеснай культурнай спадчыны суседнiх народаў, характэрны для земляў ВКЛ.

Пра тое, што агульныя культурныя набыткi аб’ядноўваюць суседзяў i мацуюць сяброўства, i пра вялiкую перспектыву падобных праектаў па факсiмiльным узнаўленнi рарытэтаў (перад тым быў пазiтыўны прыклад выдання скарынiяны ў юбiлейным 2017 годзе) казалi на ўрачыстасцi намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Аляксандр Суша i намеснiк мiнiстра культуры РБ Сяргей Шарамецеў.
Да падзеi ў музеi кнiгi здзейснiлi таксама мiнi-выставу знаходак, прадстаўленых Лаўрышаўскай археалагiчнай экспедыцыяй, якая некалькi год працуе на тэрыторыi узноўленага мужчынскага манастыра. Гэтыя экспанаты, як i мастацкi дасканалыя iлюстрацыi Евангелля вы бачыце на здымках НЧ.
Фота аўтара
Паводле прэс-рэлізу