ЕС узмацняе падтрымку рэформ у краінах-суседзях на поўдні ды ўсходзе

У траўні 2011 года Еўрапейскі Саюз завяршыў буйны крытычны агляд сваёй Еўрапейскай палітыкі суседства і прыняў рашэнні на карысць новага падыходу, які скіраваны на падтрымку дэмакратычных
рэформ і эканамічнай трансфармацыі, паводле якога тыя з шаснаццаці краін-суседзяў ЕС на поўдні ды ўсходзе, якія больш актыўна праводзяць рэформы, атрымліваюць большую і шырэйшую падтрымку з боку ЕС.



У траўні 2011 года Еўрапейскі Саюз завяршыў буйны крытычны агляд сваёй Еўрапейскай палітыкі суседства і прыняў рашэнні на карысць новага падыходу, які скіраваны на падтрымку дэмакратычных рэформ і эканамічнай трансфармацыі, паводле якога тыя з шаснаццаці краін-суседзяў ЕС на поўдні ды ўсходзе, якія больш актыўна праводзяць рэформы, атрымліваюць большую і шырэйшую падтрымку з боку ЕС.

Прайшоў год, і Еўрапейскі Саюз апублікаваў агляд таго, што зроблена пры ажыццяўленні гэтага новага падыходу, і прапанаваў многім краінам-суседзям дарожныя карты для таго, каб надаць большую дынаміку супрацы і партнёрству.

Беларусь не ў поўнай меры ўдзельнічае ў Еўрапейскай палітыцы суседства. Краіна ўдзельнічае ва Ўсходнім партнёрстве толькі ў шматбаковым фармаце. Еўрапейская служба знешняга дзеяння і Еўрапейская Камісія апублікавалі мемарандумы па выніках супрацы з большасцю краін-суседзяў на поўдні ды ўсходзе. Асобны агляд зробленага ў супрацы з Беларуссю не рыхтаваўся, таму што няма Плана супольных дзеянняў з Беларуссю ў рамках Еўрапейскай палітыкі суседства.

Delegation of the European Union to Belarus

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: