Еўрапейскі выбар беларускіх гарадоў: як мясцовыя ўлады вучацца думаць

Глабальная ініцыятыва Еўрапейскага Саюзу па скарачэнні аб'ёмаў выкідаў вуглякіслага газу і энергазберажэнню – Пагадненне мэраў – у апошні гады набірае папулярнасць не толькі сярод еўрапейскіх гарадоў. Актыўна ўключаюцца ў яе і ўсходнія краіны. Эксперты ў адзін голас адзначаюць, што Беларусь на фоне астатніх краін выглядае актыўным і зацікаўленым гульцом ініцыятывы.

pagadnennie_1.jpg

З моманту запуска Пагаднення ў 2008 годзе яно стала вядучай ініцыятывай па падтрымцы і заахвочванню мясцовых органаў улады ў фарміраванні і ўкараненні праграм устойлівага энергетычнага развіцця. Накіраваная на паляпшэнне жыцця ў гарадах, яно закранае ўсе сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Ініцыятыва мае асаблівае занчэнне, з улікам, што 80% аб'ёму спажывання энергіі і выкідаў СО2 прыходзіцца на гарады.
«Гэта дабраахвотная еўрапейская ініцыятыва гарадоў, па якой яны бяруць на сябе абавязкі па скарачэнні выкідаў СО2 і энергасберажэнні. Таму вельмі цікава назіраць, як беларускія гарады ўключаюцца ў яе без усялякага адміністрацыйнага рэсурсу, без ўсялякага ўказання з боку урада», — заяўляе Алена Ракава, праектны менэджар прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу, якая займаецца пытаннямі энергетыкі, клімату і навакольнага асяроддзя.
Ад пачатку ініцыятыва Еўрапейскай камісіі была накіравана на работу з еўрапейскімі гарадамі. Згодна з умовамі падпісанты абавязваліся знізіць выкіды СО2 на 20% да 2020 году. У 2011 годзе, назіраючы станоўчыя вынікі ініцыятывы, было пранята рашэнне пашырыць яе на краіны Усходняга партнёрства. Гэты этап работы атрымаў назву Пагадненне мэраў – Усход.
Ва ўсім свеце да пагаднення ўжо далучылася 7600 населеных пункта. Першымі беларускімі гарадамі, якія ўзялі на сябе абавязкі Пагаднення, сталі Полацкі і Навагрудак. З цягам часу колькасць зацікаўленых у ініцыятыве вырасла да 29.
У 2014 годзе асаблівую актуальнасць набылі пытанні змянення клімату, стала відавочна, што адмаўляць ці ігнараваць іх нельга. Пагадненне мэраў у тым ліку адгукнулася на гэты выклік. Акрамя таго, што ініцыятыва набыла дадатковы кампанент, былі рапрацаваны новыя мэты, згодна з якімі да 2030 году выкіды СО2 павінны зменшыцца на 40%. Аднак, з улікам, пэўнай рознасці развіцця Захаду і Усходу, для апошніх была выбрана меньшая лічба па зніжэнню выкідаў – 30%. Пры гэтым, такая амбіцыйная мэта тычыцца толькі новых падпісантаў.
Па словах нацыянальнага эксперта праекту і дырэктара фонду «Інтэракцыя» Івана Шчадронка, з агульнай колькасці нашых удзельнікаў у Пагадненні 25 гарадоў маюць даволі актыўную пазіцыю.
Што тычыцца мэтаў, якія ўзялі на сябе падпісанты, то 10 гарадоў намераны знізіць выкіды вуглякіслага газу на 20%. Дзеля гэтага яны распрацавалі планы ўстойлівага энергетычнага развіцця, якія былі зацверджаныя Еўрапейскай камісіяй. На дадзены момант планы знаходзяцца на этапе рэалізацыі.

pagadnennie_2.jpg

«Пакуль не адзін беларускі горад не прайшлі стадыю справаздачы па рэалізацыі планаў. Але, наколькі мне вядома, некаторыя гарады працуюць над маніторынгавымі справаздачамі для ацэнкі дасягнення паказчыкавых мэтаў», – кажа Іван.
Вядома, што інтарэс гарадоў прымаць удзел у Пагадненні крыецца ў магчымасці рэалізаваць канкрэтныя праекты, якія накіраваны на паляпшэнне жыцця гараджан і маюць пэўны эканамічны эфект. А з улікам абмежаванасці бюджэтных сродкаў дзеля такога кшталту мерапрыемстваў, падтрымка Еўрапейскага Саюзу вельмі актуальна сёння.
Для прыкладу з найбольш цікавых і буйных праектаў Іван Шчадронак адзначае чатыры, што рэалізуюцца на тэрыторыі краіны:
«У Полацку рэалізуецца праект «Гарсвет» з бюджэтам у 1 млн 600 тысяч еўра, у Наваградуку распрацавана стратэгія па ўкараненню аднаўляльных крыніц энергетыкі. Бюджэт праекта 600 тысяч еўра. У Чаўсах ідзе праект з бюджэтам ля 600 тысяч еўра па стварэнні інтэлектуальнай сістэмы ўліку спажывання вады і энергарэсурсаў. У Браславе падтрымліваецца праект па пераходу раёна да кліматычна нейтральнага».

pagadnennie_3.jpg

Але разам фінансамі, адзначае эксперт, гарады атрымоўваюць доступ да сучасных інавацыйных тэхналогій, ведаў, вопыту і распрацовак калег, як у межах нашай краіны, так і на Захадзе. Такога кштулту стасункі дапамагаюць пазбегнуць пэўных праблем пры распрацоўцы планаў і іх рэалізацыі. Бо не заўсёды беларускія стандарты падыходзяць для еўрапейскай ініцыятывы.
Яшчэ адзін крок, які збіраюць зрабіць эксперты для падтрымкі і развіцця ініцыятывы ў нашай краіне, — стварэнне каардынацыйнай платформы для гарадоў-падпісантаў. Па словах Івана Шчадрынка, яна дапаможа сабраць ўсіх за адным сталом дзеля таго, каб гарады маглі прэзентаваць свае ідэі, донары і міжнарожныя фінансавыя інстытуты – механізмы і праграмы падтрымкі, а міністэрствы аказаць дапамогу на нацыянальным узроўні.

pagadnennie_5.jpg

«Скрайне важны не сам момант далучэння да ініцыятывы, а другі этап – распрацоўка мясцовай палітыкі энергаэфектыўнасці і супрацьстаяння змяненню клімата, а таксама рэалізацыя планаў, – адзначае Таццяна Дзеравянкіна, менеджэрка па камунікацыі праекта Пагадненне мэраў–Усход. – Гэта дастаткова сур'ёзная і цяжкая праца».
Таму гледзячы на дынаміку і зацікаўленасць беларускіх гарадоў, Таццяна падкрэслівае, што для экспертаў відавочна неабходнасць правядзення падтрымліваючых імпэт мерапремстваў і якасная падтрымка падпісантаў на этапе рапрацоўкі і рэалізацыі планаў.
Нягледзячы на тое, што мясцовым органам улады яшчэ сутыкаюцца з цяжкасцямі ў распрацоўках палітык у галінах энергаэфектыўнасці і клімату, на думку Івана Шчадрынка, ініцыятыва і надалей будзе развівацца ў нашай краіне. Важную ролю ў гэтым працэсе іграе нацыянальны інтарэс па выкананні праграм энергаэфектыўнасці і абавязкаў Беларусі па Парыжскай дамове. 
Станоўчы ўплыў аказваюць і два буйных праекты, якія рэалізуюцца ў нашай краіне фондам «Інтэракцыя» і міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Экапартнёрства» пры прадтрымцы Еўрапескай камісіі – Пагадненне мэраў–Усход і Пагадненне мэраў у Беларусі адпаведна. Такім чынам гарады-падпісаны маюць моцную экпертную, інфармацыйную і адукацыйную падтрымку.
Паводле Зялёнага партала