Грамадскасць па-за бюджэтам
Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель і прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніўс Брук падпісалі дамову аб вылучэнні больш за 5 мільёнаў еўра на новы праект у сферы аховы навакольнага асяроддзя.
Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель і прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніўс Брук падпісалі дамову аб вылучэнні больш за 5 мільёнаў еўра на новы праект у сферы
аховы навакольнага асяроддзя.
Праект будзе рэалізоўвацца на працягу трох гадоў у супрацоўніцтве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Ён называецца «Садзейнічанне развіццю
ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь». Дзейнасць праекта будзе накіраваная на развіццё нарматыўнай базы Беларусі ў
сферы кіравання воднымі рэсурсамі, абыходжання з адыходамі, захавання біялагічнай разнастайнасці, экалагічнай сертыфікацыі і г. д., а таксама на рэалізацыю пілотных праектаў, што датычаць абароту
цвёрдых бытавых адыходаў і захавання біяразнастайнасці. Адзін з кампанентаў праекта будзе накіраваны на падвышэнне ўзроўню дасведчанасці шырокай грамадскасці ў пытаннях аховы навакольнага
асяроддзя.
Такая шырокая фінансавая дапамога выклікае не толькі пазітыўныя водгукі, але і пытанні наконт яе мэтазгоднасці. Так, шэраг экалагічных грамадскіх арганізацый выказалі занепакоенасць тым фактам, што
пры супрацоўніцтве з дзяржструктурамі мае месца разыходжанне слоў і справы. То бок на паперы дэкларуецца абавязковы ўдзел грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і існуе цэлы пералік механізмаў уцягвання
грамадзян у абмеркаванне і прыняцце рашэнняў, а на справе — нават інфармацыя наконт грамадскіх слуханняў па тым ці іншым праекце распаўсюджваецца за некалькі дзён да абмеркавання.
Сітуацыя з рэалізацыяй праектаў у Беларусі часта аднолькавая — удзел грамадскасці забяспечвае, як правіла ПРААН, які працуе не ва ўсіх праектах, што ўвасабляюцца ў жыццё ў Беларусі. Да
прыкладу, экаарганізацыі ўдзельнічалі ў распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2020 года, якая рабілася пры падтрымцы ПРААН, але зараз, падчас працы над Нацыянальнай стратэгіяй да
2025 года, грамадскасць не інфармуецца пра ход спраў.