Гульня ў вайнушку
19 красавіка на ўправе БНФ адбыўся паказ тэлевізійнага фільму «Гульня ў вайнушку», прысвечанага беларускай арміі. Фільм зняты на тэлеканале «Белсат»
Антосем Цялежнікавым.
Былы палітычны прызыўнік Франак Вячорка, які прадстаўляў карціну, пажартаваў, што ён бы, на месцы Лукашэнкі, рэжысёра Цялежнікава неадкладна арыштаваў, і выказаў надзею на бурную рэакцыю чыноўнікаў з
Міністэрства абароны, якім даслаў стужку.

Фільм, даволі сціплы па мастацкіх якасцях, пабудаваны на гутарках з нядаўнімі прызыўнікамі, якіх у арміі «лекавалі» ад згубных палітычных перакананняў. Галоўны апавядальнік
— Франак Вячорка, які дзеля гэтага зноў апрануў форму. Героямі стужкі таксама сталі маладафронтаўцы Іван Шыла, Андрусь Цянюта, фатограф Сяргей Гудзілін.
Колішнія жаўнеры кажуць пра затарможанасць арміі, якая загразла ў савецкіх часах і захавала старую форму, але не мае сучаснай тэхнікі. Кажуць пра беларускую мову ў арміі, дакладней, пра яе
адсутнасць. Гучыць шмат здзекаў з гаспадарча-паказушнай практыкі, якой падмяняецца вайсковая падрыхтоўка. Вядзецца гутарка і пра дзедаўшчыну, якой, паводле міністэрскіх чыноўнікаў, у Беларусі
няма.
Але кадры, схопленыя мабільнымі тэлефонамі, сведчаць, што ёсць. Увогуле, многія сцэны знятыя самімі жаўнерамі на свае тэлефоны. А Франак Вячорка, каб распавесці пра рыццё акопаў, папросту залез са
здымачнай групай на тэрыторыю сваёй былой часткі праз дзірку ў плоце.
Афіцыйная хроніка, навязліва пададзеная праз здзеклівую музыку, мантажуецца з апытанкай на вуліцах, дзе юнакі выказваюць пра вайсковы абавязак зусім неафіцыйныя думкі.
Пасля прагляду фільму адбылася дыскусія. Гледачы, пераважна прызыўнога веку, ухвальна казалі пра стужку. На папрок, што ўсё ў карціне ў чорным святле, Вячорка адказаў, што, каб праблемы вырашыць,
трэба іх паказаць.
А праблемы сапраўды ёсць. І не толькі праблемы тэлевізіі, што спрабуе гуляць у вайнушку. Не толькі праблемы разумення, калі людзі з рознымі поглядамі глядзяць адзін на аднаго праз калючы дрот.
Ёсць праблема нястворанай беларускай арміі.
Бо чыя ў Беларусі армія, калі жаўнера абяцаюць расстраляць за беларускую мову?