Хацець не шкодна. Генпракуратура Беларусі хоча дапытаць былога прэзідэнта Літвы па справе аб генацыдзе

Генеральная пракуратура Беларусі звярнулася да кампетэнтнай установы юстыцыі Літвы з просьбай аб аказанні прававой дапамогі па справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе.

f4a421bf_0c63_442c_a37c_aaeec8fadb9d_w1200_r1.jpg


У паведамленні Генпракуратуры згадваецца, што карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляліся 2-м (пазней-12-й), 3-м і 15-м літоўскімі батальёнамі, набранымі з калабарацыяністаў. Пералічваюцца злачынствы, учыненыя карнікамі, паведамляе REFORM.by.

Пазней чальцы 2-га (12-га) батальёна прынялі ўдзел у дзейнасці іншых узброеных калабарацыянісцкіх фарміраванняў: мясцовая дружына Літвы (Lietuvos vietinė rinktinė) і Армія абароны Айчыны (Tėvynės apsaugos rinktinė). Сцвярджаецца, што гэтыя арганізацыі знаходзіліся ў падначаленні і на забеспячэнні Германіі.

«Следства правярае інфармацыю аб тым, што ў штаб так званай Арміі абароны Айчыны, прысягнуўшы добраахвотна, паступіў на службу ў якасці паручанца "Мінскага мясніка" (Імпулявічуса) Вальдэмарас Хубертас Лаймуціс Адамкавічус», — гаворыцца ў паведамленні.

Генпракуратура сцвярджае, што Адамкавічус змог схавацца на тэрыторыі Германіі, а затым пераехаць у ЗША.

«Пры гэтым Вальдэмарас Хубертас Лаймуціс Адамкавічус змяніў імя на Валдас Адамкус і затым, вярнуўшыся ў Літву, у 90-я гады мінулага стагоддзя займаў вышэйшую дзяржаўную пасаду-прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі. У распараджэнні следства ёсць спіс з прозвішчамі і імёнамі членаў 2-га (12-га) Літоўскага батальёна, а таксама фотавыявы яго асобных удзельнікаў. У ходзе расследавання крымінальнай справы трэба высветліць ролю кожнага з ужо устаноўленых членаў гэтага батальёна, а таксама Валдаса Адамкуса ў генацыдзе мірных грамадзян, ці панеслі яны пакаранне за здзейсненыя злачынствы», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Валдас Адамкус займаў пасаду прэзідэнта Літвы ў 2004-2009 гадах. Ён нарадзіўся ў 1926 годзе. Цяпер яму 94 гады.

Нагадаем, раней Генпракуратура Беларусі накіравала Літве просьбу аб выдачы Святланы Ціханоўскай «для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць парадку кіравання, грамадскай бяспекі і дзяржавы». На што атрымала адказ: «Хутчэй пекла замерзне, чым мы пачнём разглядаць вашы патрабаванні».