Халіп пазбавілі волі з адтэрміноўкай
Да двух год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду прыгаворана судом Заводскага раёна Мінска вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп.
Кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбывання пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Кіраўнік штаба яшчэ аднаго прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў прыгавораны да двух год пазбаўлення волі ўмоўна.
Да двух год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду прыгаворана судом Заводскага раёна Мінска вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп.
Кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбывання пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Кіраўнік штаба яшчэ аднаго прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў прыгавораны да двух год пазбаўлення волі ўмоўна.
Такі вердыкт агучыла раніцай 16 мая суддзя Жана Брысіна, якая цалкам пагадзілася з патрабаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы. Згодна рашэння суда, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, якія да вынясення
выраку знаходзіліся ў следчым ізалятары КДБ, а таксама Ірыну Халіп, якая апошнім часам была пад хатнім арыштам, вызвалілі наўпрост у зале суда. Дзясяткі людзей, большасць з якіх не змагла патрапіць у
залу і пачуць прысуд, у калідоры сустрэлі палітвязняў гучным “Жыве Беларусь! і апладысментамі.
Ірына Халіп найперш падзякавала сваім бацькам і маці свайго мужа, на долю якіх, па словах Ірыны, за гэты час выпалі нечалавечыя выпрабаванні. “Не мы, а нашы бацькі сапраўдныя
героі, — падкрэсліла журналістка, якая шчыра падзякавала і сваім калегам па прафесійным цэху за падтрымку яе сям’і ўвесь час пасля 19 снежня.
Па словах журналісткі, вынесены ёй прысуд можна параўнаць з узяццем у закладнікі, бо за самае нязначнае парушэнне яна можа зноў апынуцца ў вязніцы. А праз два гады яе зноў будуць судзіць, каб
вызначыць, ці выправілася яна, і тады зноў будзе вырашацца лёс журналісткі.
Павел Севярынец, падзякаваўшы ўсім прысутным за падтрымку і салідарнасць, абняўся з блізкімі, найперш з маці Таццянай, пасля чаго літаральна паляцеў у суд Фрунзенскага раёна, дзе судзяць іншых
“палітычных, у тым ліку яго паплечніцу Насту Палажанку. Сяргей Марцалеў сказаў, што пасля выхаду з-за кратаў будзе змагацца за вызваленне асуджаных палітзняволеных.
І самі асуджаныя, і праваабаронцы, і адвакаты лічаць вынесеныя 16 мая прысуды незаконнымі і несправядлівымі, таму вырак суддзі Брысінай цягам дзесяці дзён мае быць абскарджаны ў вышэйшую судовую
інстанцыю.
Яшчэ ў панядзелак Ірына Халіп і маці Андрэя Саннікава Ала Уладзіміраўна атрымалі дазвол на сустрэчу з мужам і сынам. Аднак сустрэчы гэтай не адбылося. Як распавяла Ірына Халіп калегам-журналістам,
раніцай 18 мая жанчыны прыйшлі ў КДБ, дзе ў іх прынялі заявы з судовым дазволам, забралі пашпарты і загадалі чакаць: “Праз паўгадзіны нам сказалі: ніякіх спатканняў сёння не будзе,
прыходзьце заўтра. Ала Уладзіміраўна яшчэ хацела перадаць Андрэю перадачу, і мы пайшлі ў суседні будынак, дзе перадаюць перадачы. І там ёй сказалі, што перадачу ў яе ўзяць не могуць, бо Андрэя ўжо
некуды павезлі з “амерыканкі. Мы тады пабеглі на Валадарку, бо ўсіх з “амерыканкі пасля прысуду могуць павезці толькі туды. Але на Валадарцы яго ў спісах таксама
няма, у маёй прысутнасці жанчына ў рэгістратуры, у акенцы паглядзела ў картатэцы і сказала: Саннікава не было, не паступаў. Потым мы патэлефанавалі на ўсялякі выпадак у СІЗА Жодзіна. Туды яго таксама
не прывезлі. Так што мы нічога не ведаем, дзе ён, што з ім, — сказала Ірына Халіп.
Пазней журналістка стэлефанавалася з дзяжурным КДБ, які паведаміў Ірыне, што Саннікаў знаходзіцца ў следчым ізалятары, але СІЗА КДБ, маўляў, не мае ніякага дачынення да самога Камітэта дзяржбяспекі.
Дзяжурны не змог патлумачыць, чаму ў СІЗА жанчын увялі ў зман, і параіў разбірацца з кіраўніцтвам ізалятара.