Перагледзець тэрміны і ўмовы прыватызацыі жылля

Правабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся да ўладаў з прапановай перагледзець рашэнне аб пераводзе непрыватызаванага жылля ў арэнднае, якое мае адбыцца пасля 1 ліпеня. А таксама прадугледзіць шэраг ільгот.

фота tut.by

фота tut.by


З адпаведным лістом яны звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў, Савет міністраў і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У звароце адзначаецца, што людзям, якія пражылі ў сваіх кватэрах па 30–40 гадоў, зараз за іх прыватызацыю давядзецца заплаціць вялікія грошы. Напрыклад, прыватызацыя двухпакаёвай кватэры ў старым панельным доме абыходзіцца прыкладна ад 45 да 150 млн. беларускіх рублёў у рэгіёнах Беларусі і нашмат даражэй у Мінску, што з'яўляецца непрымальным для большасці жыхароў нашай краіны.

 

«Малазабяспечаныя грамадзяне ў паніцы, у стрэсавым стане, бо другі год цягнецца сур'ёзны эканамічны крызіс, а ў людзей няма сродкаў для прыватызацыі. Толькі ў Мінску 19 000 тысяч кватэр не прыватызавана, і большасць з уладальнікаў будуць вымушаныя плаціць за сваё жыллё яшчэ і арэндную плату, што паставіць іх на мяжу выжывання».


Пры гэтым заканадаўства Беларусі раней не патрабавала ад грамадзян абавязковай прыватызацыі свайго жылля.


Таксама заяўнікі звяртаюць увагу, што ў інтэрнатах, якія таксама пераводзяцца ў арэнднае жыллё, пражывае значная колькасць інвалідаў і пенсіянераў. І гэта іх адзіная магчымасць мець дах над галавой.

 

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ўсе гэта парушае канстытуцыйныя правы грамадзян (арт. 48 Канстытуцыі  «Права на жыллё», арт. 21 «Права на годны ўзровень жыцця, уключаючы жыллё», арт. 47 «Права на сацыяльнае забеспячэнне»).

  

Тым больш не зразумела, чаму на працягу многіх гадоў дзяржава дазваляла насельніцтву прыватызаваць кватэры па даступных цэнах, а цяпер для выкупу свайго жылля трэба аддаць немалыя грошы?

  

Праваабаронцы патрабуюць: зняць абмежаванні па тэрмінах прыватызацыі жылля; прадугледзець у заканадаўстве палажэнні, якія дазваляюць ільготную і бязвыплатную прыватызацыю для пэўных катэгорый грамадзян, а таксама заканадаўча прадугледзець магчымасць заключэння дагавора арэнды для асоб, якія пражываюць у службовым жыллі, замест высялення.

 

Зварот падпісалі:


кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак, заснавальнік Офіса па правам людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб'яднання беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяна Зялко, старшыня праўлення грамадскай арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь» Аляксандр Валчанін, старшыня аргкамітэту па стварэнні рэспубліканскага  грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане «Абаронцы Айчыны» Аляксандр Камароўскі і прававы інспектар Беларускага прафсаюза РЭП Юры Белякоў.