Як беларусы дапамаглі літоўскай мільянершы разбагацець
Суўладальніца «Суседзяў» і «Васількоў» увайшла ў топ-500 самых багатых бізнэсоўцаў Літвы.
Стан Алмы Яўнцэмэнэ, упершыню уключанай выданнем Top ў спіс 500 найбагацейшых прадпрымальнікаў Літвы, ацэнены ў 20 млн еўра.
Алма Яўнцэмэнэ — дачка вядомага прадпрымальніка Юозаса Будрыкаса, які калісьці аснаваў гандлёвы цэнтр Pas Juozapas. Практычна ўсе актывы бізнэсвумэн сканцэнтраваны ў Беларусі, куды яна інвестуе з канца 1990-х гадоў у рамках некалькіх кампаній, створаных у партнёрстве з мясцовымі і літоўскімі бізнесменамі.
У прыватнасці, кампаніі, якія кантралююцца ёй, займаюцца дыстрыбуцыяй прадуктаў харчавання, імпартуюць гародніну і садавіну, ім належаць адна з найбуйнейшых рознічных сетак Беларусі «Суседзі», піцэрыі «Тэмпа» і рэстараны беларускай кухні «Васількі».
У цэлым у новы рэйтынг, які традыцыйна ўзначаліў ўладальнік Vilniaus prekyba Нерыюс Нумавічус (яго стан ацэнена ў 1,4 млрд еўра), патрапіла 36 пачаткоўцаў.
Сярод іх яшчэ адзін бізнэсмэн, які мае актывы на тэрыторыі Беларусі — акцыянер Baltisches Haus Нікаля Ортыз. Бельгіец па паходжанні прыбыў разам з двума братамі ў Літву ў 1991 годзе і стварыў там паспяховы рознічны бізнес — сетку крамаў Iki. У мінулым годзе браты прадалі свой праект канкурэнту — шведскаму рытэйлеру Rimi.
З пачатку 2010-х гадоў браты Ортыз праз інвестыцыйную кампанію ўкладаюць грошы ў найбуйнейшую беларускую вытворчасць пральных парашкоў і касметыкі з «Парфумерна-касметычную фабрыку «Сонца» ў Асіповічах.
Літоўскі бізнэс — адзін з самых актыўных інвестараў у беларускую эканоміку. Сярод найбуйнейшых праектаў, што рэалізуюцца з удзелам фігурантаў з топ-500, знаходзяцца мэблевыя комплексы «ВМГ Індустры» і «Мебелайн», сеткі будаўнічых гіпермаркетаў «ОМА» і харчовых магазінаў Mart Inn, аграпрамысловы комплекс «Арвібелагра» і Лідскі ветсанутыльзавод, сетка аўтасалонаў кампаніі «Аўтаідэя» і сонечныя станцыі і біяўстаноўкі Modus grupes, вытворца секцыйных варот «Белтэрмалайн».
Паводле Заўтра тваёй краіны