Кіраўніцтва ЕГУ імкнецца да ўрэгулявання статуса ўніверсітэта ў Літве
Агульны сход сузаснавальнікаў і Кіраўнічая рада Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) накіравалі Міністэрству асветы і навукі Літвы афіцыйную прапанову аб заключэнні ўзаемапрымальнага пагаднення, якое дазволіць універсітэту працягнуць працу ў Вільні.

Афіцыйны зварот, падпісаны старшынём Агульнага схода сузаснавальнікаў Хортанам Бібі-Сэнтэрам, старшынём Кіраўнічай рады Пэрам Карлсэнам і выканаўцам абавязкаў Рэктара праф. Аляксандрам Калбаскам, адлюстроўвае прапановы па выкананні рэкамендацый справаздачы аб інстытуцыйнай ацэнцы.
Кіраўніцтва ЕГУ працягвае шчыльнае супрацоўніцтва з Урадам Літвы, накіраванае на ўрэгуляванне статуса беларускага ўніверсітэта ў выгнанні ў Вільні.
Чытайце таксама:
ЕГУ могуць пазбавіць акрэдытацыі ў Літве
Пасля зачынення ЕГУ беларускімі ўладамі ў 2004 годзе ўніверсітэт прыняў запрашэнне ўрада Літвы і пераехаў у Вільню. Атрымаўшы афіцыйны статус універсітэта ў Літве ў сакавіку 2006 года, ЕГУ за 11 гадоў падрыхтаваў 2124 спецыяліста у галінах мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук.
У 2017/18 акадэмічным годзе ў ЕГУ навучаецца 847 студэнтаў, 95% навучэнцаў з’яўляюцца грамадзянамі і рэзідэнтамі Беларусі.
Паводле прэс-рэлізу