«ЕГУ — люстэрка беларускага грамадства». Еўрапейскаму ўніверсітэту пагражае русіфікацыя?
ЕГУ — так званы беларускі ўніверсітэт у выгнанні, які з 1992 па 2004 год працаваў у Мінску, а ў 2006 годзе, праз ануляванне беларускімі ўладамі ліцэнзіі, пераехаў у Вільню. На сёння ўніверсітэт працягвае трымаць марку прэстыжнай навучальнай установы, аднак апошнім часам паміж студэнтамі і адміністрацыяй узнікаюць непаразуменні, у якіх пазіцыя студэнтаў гучыць цвёрда і зразумела, а кіраўніцтва — не заўжды.