
«Далей наш універсітэт пачынае актыўную інтэрнацыяналізацыю навучальнага працэсу і акадэмічнага асяроддзя. Падчас прыёмнай кампаніі ЕГУ прапануе абітурыентам цалкам перагледжаны змест вучэбных праграм, а таксама зусім новыя праграмы, як, напрыклад, доўгачаканую магістарскую праграму ў галіне дызайну», — сказаў ён.
У 2019 годзе ЕГУ праводзіць набор на дзевяць навучальных праграм, сярод якіх бакалаўрскія праграмы „Візуальны дызайн”, „Еўрапейскае спадчына”, „Медыя і камунікацыя”, „Сусветная палітыка і эканоміка”, праграма бесперапыннага навучання „Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза”, магістарскія праграмы „Візуальная пластыка”, „Публічная палітыка”, „Развіццё культурнай спадчыны” і доктарская праграма па кірунку „Філасофія”.