ЕГУ абвяшчае вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні

Пры рэгістрацыі да 19 лютага абітурыентам аказваецца візавая падтрымка!

closter.jpg


З 30 сакавіка па 5 красавіка ўдзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй у Вільні пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя экзамены ва ўніверсітэт.
Мерапрыемства адбудзецца ў навучальным корпусе ЕГУ — у будынку Аўгусцінскага манастыра ў Старым горадзе Вільні. Пры рэгістрацыі да 19 лютага ўніверсітэт аказвае бясплатную візавую падтрымку навучэнцам школ і каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск).
Падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі даведаюцца пра новыя і абноўленыя бакалаўраўскія праграмы: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама пра праграму бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза». У 2020 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага або частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін.
Пазнаёміцца ​​з праграмай Дзён адчыненых дзвярэй, а таксама больш падрабязна даведацца пра перавагі навучання ў ЕГУ можна тут.
ВАЖНА! Націсніце ТУТ, каб зарэгістравацца.