12 звольненых з беларускіх ВНУ выкладчыкаў атрымалі працу ў ЕГУ
12 выкладчыкаў з трох беларускіх ВНУ атрымалі працу ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, паведаміла прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага.
Паводле яе інфармацыі, з верасня мінулага года 113 універсітэцкіх выкладчыкаў падвергліся рэпрэсіям, з іх 30 чалавек былі звольненыя. Акрамя таго, свае працоўныя месцы былі вымушаныя пакінуць 17 супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе REFORM.by.
У студзені гэтага года ЕГУ прыняў на працу 12 выкладчыкаў, звольненых з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Акадэміі МУС і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Міжнародная ўніверсітэцкая супольнасць аказвае дапамогу таксама рэпрэсаваным студэнтам. На дадзены момант яе прапанавалі 16 замежных універсітэтаў.