У доме сваякоў рэдактара гомельскага рэсурсу «Моцныя навіны» Сняжаны Пагодзінай правялі ператрус
Нагода — нібыта на суседняй вуліцы вісеў БЧБ-сцяг.
Сёння ў Жлобіне ў доме сваякоў рэдактара гомельскага рэсурсу «Моцныя навіны» Сняжаны Пагодзінай правялі ператрус з удзелам семярых міліцыянтаў.
Нагода - нібыта на суседняй вуліцы вісеў БЧБ-сцяг, і «праваахоўнікі» спрабавалі зразумець, хто яго вывесіў. У пастанове ж сказана, што ператрус праводзіўся па крымінальнай справе аб знявазе над дзяржаўным сцягам.
У рамках ператрусу правяралі хлеў з козамі. Жывёлы не пускалі супрацоўнікаў унутр памяшкання, тады тыя загадалі прыбраць коз, у адваротным выпадку прыгразілі «запрыскать ім вочы слёзатачывымі газам», бо ім «гэта дазволена».
У доме міліцыянты нічога не знайшлі. Ніхто з суседзяў не пагадзіўся быць панятымі - тады панятымі запрасілі цыган, якія не ўмеюць чытаць.
gomel.today