Еўрасаюз лічыць, што ў Беларусі нарастаюць рэпрэсіі супраць абаронцаў правоў чалавека і апазіцыі, таму міністры замежных спраў супольнасці абмяркуюць сітуацыю ў нашай краіне на сустрэчы ў Бруселі. Такое меркаванне выказаў у панядзелак вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі
Жазеп Барэль па прыбыцці на сустрэчу.
«У Беларусі рэпрэсіі нарастаюць і ўзмацняюцца, адбываецца запалохванне насельніцтва, мы павінны абмеркаваць магчымы адказ з боку Еўрасаюза», — заявіў ён.
Пытанне аб сітуацыі ў Беларусі першапачаткова не стаяла на парадку дня гэтай сустрэчы, аднак было вынесена на яе па ініцыятыве Барэля.
Паводле tass.ru