Ціханоўская: санкцый, уведзеных Еўрасаюзам, недастаткова
Святлана Ціханоўская назвала недастатковымі тыя санкцыі, якія Еўрасаюз увёў супраць беларускага кіраўніцтва. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю The Sunday Times
«Пад санкцыямі знаходзяцца ўсяго 90 чалавек. Гэта насмешка, і рэжым Лукашэнкі смяецца», — перадае яе адказы сказала TUT.BY.
Ціханоўская дадала, што краіны Захаду павінны «спыніць фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі» і ўводзіць новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў улады, абвінавачаных у парушэнні правоў чалавека, а таксама суддзяў, якія выносяць прысуды па палітычна матываваных справах.
«Быў вельмі важны той факт, што міжнародная супольнасць не стала прызнаваць Лукашэнку законным пераможцам на выбарах. Падтрымалі, але вырашаць праблему не захацелі», — сказала Ціханоўская. Яна таксама заклікала Захад аказваць дадатковую падтрымку апазіцыйным СМІ, праваабаронцам і ўдзельнікам забастовак.
Раней Павел Латушка паведаміў, што ў панядзелак, 22 лютага, у Брусэлі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў будзе абмяркоўвацца 4-ы пакет санкцый.
«Працэдура падрыхтоўкі санкцыйнага пакета прадугледжвае канфідэнцыяльнасць, аднак можна зыходзіць з таго, што Еўразвяз пашырыць санкцыйныя спісы суддзяў і чыноўнікаў, а таксама сілавікоў. Больш за тое, Еўрасаюз, дзейнічаючы досыць асцярожна ў плане санкцый, вельмі сур'ёзна падышоў да прапрацоўкі комплекснага юрыдычнага падыходу» — напісаў у сваім тэлеграм-канале Латушка.