Як збегчы з тэлебачання

Штосьці неверагоднае зараз адбываецца ў Белтэлерадыёкампаніі. Падаецца, што адтуль пачаўся масавы сыход. Прычым пасады пакідаюць амаль топавыя асобы, якіх мы ўжо прызвычаіліся бачыць на экранах Беларускага тэлебачання.

13 снежня Лукашэнка разгле­дзеў кадравыя пытанні. У выніку сваю пасаду пакінуў Аляксандр Мартыненка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Ён не пісаў заявы на звальненне — яго папросту “сышлі.



234dd9e577ac5892481bc60663ffa405.jpg

Штосьці неверагоднае зараз адбываецца ў Белтэлерадыёкампаніі. Падаецца, што адтуль пачаўся масавы сыход. Прычым пасады пакідаюць амаль топавыя асобы, якіх мы ўжо прызвычаіліся бачыць на экранах Беларускага тэлебачання.
13 снежня Лукашэнка разгле­дзеў кадравыя пытанні. У выніку сваю пасаду пакінуў Аляксандр Мартыненка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Ён не пісаў заявы на звальненне — яго папросту “сышлі.
Тэнгіз Думбадзэ сышоў з АНТ на іншую пасаду. З 5 снежня тэлевядучы ўзначальвае беларускі офіс “тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы. На АНТ Тэнгіз працаваў з 2004 года. Аўтар, вядучы і кіраўнік творчай групы праграмы “Дыханне планеты. Пасля закрыцця праграмы “Выбар з Сяргеем Дарафеевым стаў сувядучым ток-шоў “Адкрыты фармат.
А вось сам Дарафееў, якога “сыйшлі за непрыемныя пытанні да Лідзіі Ярмошынай пасля прэзідэнцкіх выбараў, раптам стаўся вялізным дэмакратам. Дарафееў 14 снежня ўзяў удзел у дыскусіі “Як украінскія журналісты могуць дапамагчы Беларусі?. Гэтае мерапрыемства прайшло ў Кіеве, дзе Дарафееў зараз працуе, у межах кампаніі “Тыдзень салідарнасці з Беларуссю. Запланаваныя былі таксама круглы стол украінскіх пісьменнікаў “Літаратара супраць рэпрэсій у Беларусі. У дзень гадавіны Плошчы ў Кіеве адбудзецца пікетаванне пасольства Беларусі “Свабоду палітвязням.
А вось Лідзія Ярмошына, у адрозненне ад Дарафеева, засталася пры сваёй пасадзе.
Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ № 574, якім прызначаны члены Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, імі сталі Васіль Бушчык, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Мікалай Лазавік, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі.
Яшчэ адным указам, № 575, Лідзія Ярмошына прызначана старшынёй Цэнтрвыбаркама з наступным узгадненнем яе прызначэння з Саветам Рэспублікі.
Цэнтральная выбарчая камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін яе паўнамоцтваў складае 5 гадоў. Папярэдні склад ЦВК быў прызначаны ў пачатку 2007 года. Яна складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтрвыбаркама фарміруюць прэзідэнт і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.
Так што адбылося тое, што нам і абяцалі. Ніякіх зменаў заканадаўства па выбарах, ніякіх зменаў у ЦВК, і ніякага новага падзелу выбарчых акругаў не будзе. Хутчэй за ўсё, склады мясцовых і тэрытарыяльных выбарчых камісій таксама змяняцца не будуць. Таму парламенцкія выбары, што вельмі верагодна, будуць падобныя на прэзідэнцкія. Ці на мінулыя парламенцкія выбары, калі ў “палатку не патрапіў ніводны прадстаўнік апазіцыі.
А вось хто з эфіру збягаць не збіраецца — дык гэта Аляксандр Лукашэнка. На тыдні ён даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі “Руская служба навін Сяргею Дарэнку.
Адказваючы на пытанні, Лукашэнка заявіў, што не лічыць збліжэнне Расіі з Беларуссю перадвыбарным ходам.
Паводле яго слоў, Беларусі, якая з’яўляецца калідорам паміж Расіяй і Захадам, важна захаваць сваю незалежнасць. “Задача любой улады, а ў Беларусі перш за ўсё, — знайсці такі калідор, па якім ты можаш прайсці, не зачапіўшы інтарэсаў іншых, і не прадацца, не прадаць свой суверэнітэт, — заявіў Лукашэнка.
Аднак яшчэ да выхаду інтэрв’ю Сяргей Дарэнка выклаў частку гутаркі ў сваім твітэры: “Лукашэнка круты: сказаў, у еўрапейскіх лідараў няма яек, я запярэчыў: у Сарказі ёсць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма! — напісаў Дарэнка. “Лукашэнка класны. Я намякнуў, што ў яго з Беларуссю як з жонкай. Ён сказаў, што вельмі гэтага б жадаў, — дадаў Дарэнка.
І вельмі кепская навіна для ўсіх беларускіх чыноўнікаў. Мала таго, што ім забараняе выезд за мяжу Еўропа, так тут яшчэ свае ж пастараліся. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 14 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон “Аб дзяржаўнай службе.
Як паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Міхаіл Орда, законапраект пашырае пералік абмежаванняў для дзяржаўных служачых. У прыватнасці, ім забараняецца карыстацца льготамі і перавагамі, што даюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а таксама атрымліваць дакументы, якія даюць такія льготы і перавагі.
Праектам закона замацоўваецца абавязак дзяржслужачых перадаваць гэтыя дакументы ў кадравую службу дзяржаўнага органа. Невыкананне гэтага патрабавання будзе з’яўляцца падставай для вызвалення дзяржслужачага ад пасады.
То бок, “карту паляка ніхто з дзяржслужачых не атрымае, ці калі паспелі, трэба будзе адмовіцца.
Пэўна, шмат хто з чыноўнікаў пакрыўдзіўся на гэта і вырашыў сапсаваць усім навагоднія святы. Сёлета ўсе навагоднія святы — як Нараджэнне Хрыстова ў каталікоў і праваслаўных Каляды, так і Новы год — прыпадаюць на выходныя. Адпаведна, буднія дні застануцца працоўнымі, і ўжо 2 студзеня краіна павінна выйсці на працу.
Пакуль Савет міністраў ніяк не змяніў працоўнага графіка. Шмат хто спадзяецца, што адзін з выхадных перанясуць на 2 студзеня. Інакш гэты панядзелак шмат каму будзе цяжкі. Адны праводзяць Новы год за сталом, іншыя ў гэты дзень адведваюць родных.
Так што навагодніх вакацыяў не будзе.