Кадравы голад на прыкладзе аднаго раёна: Не хапае лекараў, кухараў, афіцыянтаў, бармэнаў

Аб праблеме адсутнасці кадраў напісала камянецкая раёнка па просьбе сваіх чытачоў. Спойлер: сітуацыя вельмі сумная.

Рэстаран "Белая Вежа" ў Камянецкім раёне. Фота kamenec.by

Рэстаран "Белая Вежа" ў Камянецкім раёне. Фота kamenec.by

Як распавядае bgmedia.site, тыдзень таму ў газеце Камянецкага раёна (Брэсцкая вобласць) з'явіўся артыкул пра недахоп педыятраў. Мясцовая жыхарка паскардзілася на тое, што да педыятраў у камянецкай бальніцы немагчыма трапіць.

«У нашай бальніцы працуюць толькі два дзіцячыя лекары. І трэба выдаткаваць процьму часу, каб патрапіць да іх на прыём, калі сезонныя захворванні — на піку. А маладыя спецыялісты выплацілі за вучобу і сышлі. Чаму так?»

Па адказ на гэтае пытанне мясцовая раёнка звярнуліся да галоўнага ўрача Камянецкай раённай бальніцы Івана Карасінскага. Паводле яго слоў, у мясцовай установе аховы здароўя працуюць два спецыялісты.

«Добра, што гэтыя людзі ёсць. Інакш, я не ведаю, што б мы рабілі і як бы прымалі пацыентаў. Калі раптам хтосьці з гэтых лекараў хварэе, з'язджае на курсы, сыходзіць у адпачынак, то мы просім спецыялістаў са стацыянара».

Паводле слоў галоўнага ўрача, цяперашні малады спецыяліст-педыятр, выйшаўшы з дэкрэта, збіраецца ўжо не адпрацоўваць да канца, а хоча пераразмеркавацца па просьбе мужа ў Брэст. Таксама кіраўнік бальніцы прывёў яшчэ адзін прыклад таго, куды сыходзяць спецыялісты. Да нядаўняга часу ў іх працавала сямейная пара лекараў-педыятраў. Адзін з іх — «мэтавік», а жонка прыйшла па размеркаванні. У выніку адпрацаваўшы па мэтавым накіраванні, муж з'ехаў у Мінск, паколькі яго жонка — карэнная мінчанка.

«Мы ведалі пра гэта загадзя і падалі заяўку на педыятра летась, але ніхто так і не прыйшоў. < ... > Кожны спецыяліст захоўвае сваю мэту і, нягледзячы на «пернікі», якія яму прапануюць тут, працягвае імкнуцца да яе».

Іван Карасінскі адзначыў, што нядаўняя навіна, па якой маладыя спецыялісты могуць выплаціць грошы за вучобу і адмовіцца ад размеркавання, не працуе на карысць раённым медустановам.

«Напэўна, калі гэта ўводзілі, думалі, што гэта будзе асноўным каменем перапоны і лекары, гледзячы на кругленькую суму, усё ж такі затрымаюцца на працоўных месцах. Аднак гэта не стала перашкодай. Мелі месца ў нашай лячэбнай установе і такія выпадкі, калі да нас размяркоўвалі спецыяліста, а мы яго нават у вочы не бачылі. Бо чалавек, выплаціўшы неабходную суму, сыходзіў, не прыступіўшы да працы. Таму пакуль да нас дзіцячыя лекары не захочуць прыйсці па ўласным жаданні, нічога не зменіцца», — растлумачыў Карасінскі.


Глядзіце таксама

У гэты ж дзень у раёнцы з'явіўся артыкул, які апісвае аналагічную сітуацыю ў сферы грамадскага харчавання. Мясцовы жыхар напісаў у газету з мэтай высветліць, чаму рэстаран «Белая Вежа» бывае зачынены ў свой працоўны час.

Высветлілася, што ўся справа ў недахопе кадраў. І такая праблема — не толькі ў рэстарана «Белая Вежа», але і ў кафэ «Тэт-а-тэт», якое па гэтай жа прычыне не працуе з мінулай восені. Паводле слоў начальніка аддзела нарыхтовак і прамысловасці ТУП «Брэсцкая міжраённая гандлёвая база» Андрэя Дзенісюка, праблема недахопу кадраў у мясцовым грамадскім харчаванні сапраўды ёсць. У дадзены момант на сумоўе ў кафэ «Тэт-а-тэт» прыйшлі два чалавекі і, магчыма, у бліжэйшы час пункт грамадскага харчавання будзе «рэанімаваны» і адкрыты.

«Магчыма, установа будзе працаваць не ў ранейшым рэжыме, але будзе. Цяпер на працу патрабуюцца кухары, афіцыянты, бармэны, тэхнолагі, вытворца паўфабрыкатаў і майстар вытворчасці».

Мясцовая раёнка выказала здагадку, што «ўхапіць» спецыялістаў у гэтыя ўстановы можна ў Высокаўскім аграрным каледжы. Там рыхтуюць кухараў, якія звычайна пасля заканчэння каледжа павінны адпрацаваць па прафесіі.

«Вось вам і гатовыя спецыялісты. Праўда, без досведу працы, але гэта не страшна — усе мы калісьці такімі былі. Сёлета ў выпускных іспытах у каледжы супрацоўнік райспажыўтаварыства браў удзел, агітаваў і прапаноўваў працу. Дзве заяўкі на праходжанне практыкі ўжо ёсць. Паглядзім, што з гэтага выйдзе...», — пішуць у мясцовай раёнцы.

Тым часам на сайце Дзяржаўнай службы занятасці на 16 лютага 2024 года апублікавана 437 вакансій па Камянецкім раёне. Сярод іх — каля 30 у медыцынскай сферы. Мясцовым установам аховы здароўя патрабуецца 11 урачоў-спецыялістаў. Ёсць у гэтым спісе і лекары-педыятры.

Што датычыцца сферы грамадскага харчавання, то на 16 лютага 2024 года на сайце Дзяржаўнай службы занятасці па Камянецкім раёне патрабуецца каля 20 работнікаў. Сярод іх — 11 кухараў.