«МАЗ стаў другім домам». Ідэалагічная апрацоўка беларускіх дзяцей на вакацыях

Акрамя добраахвотна-прымусовых работ, забароненых Статутам ААН, падчас летняга адпачынку беларускіх вучняў прыцягваюць да ўдзелу ў мерапрыемствах ідэалагічнай накіраванасці. Апошнім часам — прысвечаных яднанню з расійскай культурай і стварэнню адзінай культурнай прасторы. Вось чым займаюцца школьнікі і студэнты на летніх канікулах.

vokladka_119.jpg

«Моладзь — за Саюзную дзяржаву»

Варта пачаць з фестывалю песні «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», калысцы збліжэння з «рускім мірам», які наўпрост цяпер прасоўвае антыдзяржаўныя ідэі сярод беларускіх дзяцей і падлеткаў. Фестываль праходзіць у гарадах так званай «саюзнай дзяржавы», а менавіта ў Мінску, расійскіх Смаленску, Вязьме і Ельне. Дарэчы, у апошнім населеным пункце перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну была зафіксаваны навала тэхнікі і асабістага складу 1-й Гвардзейскай танкавай арміі, якая пазней была ўшчэнт разбіта Сіламі абароны Украіны падчас абароны Харкава.

Развіццё «агульнай» культуры з патэнцыйнымі сваякамі і прыхільнікамі акупантаў, якія спрабуюць падкарыць краіну з багатай культурай за яе культуру, вядома, архіабсурдная, але ж, з улікам колькасці падобных мерапрыемстваў, канцэпцыя быццам ужо і не здзіўляе.

Фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву». Фота: Мінск-Навіны

Фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву». Фота: Мінск-Навіны

Як паведамляецца на афіцыйным сайце фестывалю, «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» — гэта маштабны творчы і адукацыйны форум, накіраваны на стварэнне адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацаванне дружбы паміж моладдзю Расіі і Беларусі, прапаганду лепшых ідэй у галіне сучаснага маладзёжнага руху. Яго ўдзельнікамі становяцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў — найбольш выгаднае для рэжымаў пакаленне, якому ў максімальна хуткім часе прыйдзецца будаваць будучыню.

У апісанні адзначаецца, што з кожным годам колькасць аўдыторыі павялічваецца, а «геаграфія пашыраецца». Штогод у фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі і розных рэгіёнаў Расіі. 

Глядзіце таксама

Паводле «Мінск-Навіны», з Беларусі на ўдзел у фестывалі паступіла больш за 220 заявак, але толькі пераможцы адборачнага тура атрымаюць гонар прадстаўляць Беларусь у Смаленску!!

«Вось пераможцы паедуць напачатку верасня на фестываль моладзі, і будуць ужо прадстаўляць нашую краіну. Гатовыя да такой адказнасці?», — іранічна пытае карэспандэнтка ў падлеткаў, якія выступаюць за Беларусь з песняй «Что ты сделал для Родины?».г 

Нядаўна праект таксама праводзіў лекцыю «Моладзь у сучаснай медыяпрасторы» і нават арганізоўваў сустрэчу з «героямі СВА».

Сустрэча з расійскімі акупантамі

Сустрэча з расійскімі акупантамі

«МАЗ стаў другім домам»

Паводле намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Стрыгельскага, сёлета больш за 15 тысяч маладых хлопчыкаў і дзяўчынак працаўладкаваны ў студэнцкіх атрадах Беларусі. Прапагандысты запэўніваюць, што для таго, каб патрапіць на МАЗ і МЗКЦ, дзеці дасылалі ролікі з сваімі дасягненнямі, а таксама расказвалі, чаму менавіта іх студэнцкі атрад павінен працаваць на гэтых прадпрыемствах. У рэпартажы «Мінск-Навіны» карэспандэнтка неаднаразова задае пытанне наконт заробкаў, на што дзеці адказваюць нібыта «ўсё вельмі добра», але канкрэтную ці нейкую параўнальную суму ніхто з іх не называе.

 Студэнцкі атрад на МЗКЦ, цэх па зборцы ваеннай тэхнікі. Фота: Мінск-Навіны 

 Студэнцкі атрад на МЗКЦ, цэх па зборцы ваеннай тэхнікі. Фота: Мінск-Навіны 

Камандзір студатрада «Эльбрус» і студэнт Беларуска-расійскага ўніверсітэта Уладзіслаў Драздоў называе завод другім домам, бо стаў праводзіць на МАЗе больш часу, чым у інтэрнаце. 

Сёлета беларускія дзеці працуюць разам з «байцамі» з Казані, якія, нягледзячы на вялікую колькасць машынабудаўнічых заводаў у Расіі, абралі Беларусь. Ягор Віктараў распавядае, што яны знаходзяцца ў Мінску, «каб проста пашпацыраваць па горадзе, па прыгожых месцах, паглядзець славутасці, культуру і быт народа тут», а напрыканцы дадае, што, магчыма, хацеў бы пераехаць у Беларусь і працаваць на МАЗе.

Расійскія дзеці на МАЗе. Фота: Мінск-Навіны

Расійскія дзеці на МАЗе. Фота: Мінск-Навіны

Дзіцячая ваенна-спартыўная гульня «Паўночны рэгіён»

На Верхнядзвіншчыне, каля Кургана Дружбы на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі, прайшоў маладзёжны беларуска-расійскі адукацыйна-патрыятычны лагер «Курган-2024» на якім, па звестках віцебскага БРСМ, сабраліся больш за 500 школьнікаў і студэнтаў.

Ля мяжы трох дзяржаў знаходзіцца адкрыты ў 1959 годзе мемарыяльны комплекс у памяць аб «супрацоўніцтве народаў у часы Вялікай Айчыннай вайны».

Праграма лагера надзвычайна моцна насычана крынжам ды абсурдам. Так, беларускія дзеці акунуліся ва ўрокі мужнасці, народную зарадку, конкурс патрыятычных песень і вершаў «Беларусь Памятае!», чэмпіянат па зборцы спілс-карты, патрыятычныя пляцоўкі, агляд тэматычнага афармлення лагераў, вогнішча сяброўства з выкананнем «Кацюшы» і дзіцячую ваенна-спартыўную гульню «Паўночны рэгіён». Паводле арганізатараў, дзякуючы гэтым конкурсам сяброўства паміж беларускай і расійскай моладдзю толькі мацнее, а супрацоўніцтва пашыраецца.

«Курган-2024»

«Курган-2024»

«Мы заўсёды размаўлялі з расійскай моладдзю: раней у нас праходзіў міжнародны лагер “Бе-Lа-Русь”, заўсёды цёпла і дружалюбна. Для нашай моладзі няма межаў», — кажа лідарка мясцовага БРСМ і дэлегатка УНС Жанна Нарыцына.

Яна дадае, што расійцы вельмі хочуць пераняць беларускі досвед у правядзенні і ўдзеле ў маладзёжных патрыятычных праектах.

Прайсці паўз паліванне брудам Латвіі з нагоды такой важнай падзеі праўладныя СМІ, вядома, не маглі.

«З боку Латвіі паслухаць “Кацюшу” прыйшлі толькі сілавікі. Улады сумежнай дзяржавы забараняюць святкаваць знакавую дату сваім грамадзянам, усяляк запалохваючы. Для пераканаўчасці дэмантавалі памятныя таблічкі з мемарыяла, абцягнуліся алюмініевай сеткай, а восенню ў 2022-м разбурылі пешаходны мост на стыку межаў», — піша БТ.