Мікіту Найдзёнаву хочуць завочна замяніць “хатнюю хімію” на калонію. Хронікі рэпрэсій, 17 студзеня

З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 17 студзеня.

1_1097.png

З пачатку года прайшло 71 пасяджэнне па крымінальных справах 

Ініцыятыва dissidentby зафіксавала, што ў першыя два тыдні 2025 у Беларусі: 

  • 3 чалавекі, якія выйшлі на волю па сканчэнні тэрміну,
  • 57 чалавек, з якіх {як мінімум} 10 знаходзяцца за кратамі і прызнаны палітзняволенымі,
  • 71 пасяджэнне па крымінальных справах, звязаных з палітычным пераследам, 
  • 85 пасяджэнняў па адміністрацыйных справах, звязаных з палітычным пераследам.

Форум 18: Зняволеным «нізкага статусу» забараняюць хадзіць у царкву

Нарвежскія праваабаронцы зацікавіліся сітуацыяй з рэлігійнымі свабодамі зняволеных у калоніях Беларусі. А таксама вострай праблемай забеспячэння права на наведванне царквы і святара для тых зняволеных, якім даюць так званы «нізкі статус». 

16 студзеня Форум 18 падрыхтаваў артыкул аб парушэнні правоў беларускіх зняволеных на свабоду рэлігіі або перакананняў. «Хрысціянская візія» пераклала гэты артыкул на рускую мову.

У Наваполацкай папраўчай калоніі №1 другі месяц не могуць адладзіць працу інтэрнэт-крамы для рэжымных перадач

Афіцыйна пра запуск крамы было абвешчана 1 снежня мінулага года і нейкі час яна нават працавала ў тэставым рэжыме, хоць на сайце не было нават якасных малюнкаў прапанаванага тавару.

Цяпер адміністратары турэмнай пляцоўкі аформілі галоўную старонку фатаграфіямі запампаванымі з інтэрнэту, але часова адключылі яе ад карыстальнікаў на тэхабслугоўванне. Пакуль інтэрнэт-крама закрылася, як мінімум на паўтара тыдня, яе перападключэнне абяцаюць у панядзелак 27 студзеня, піша MAYDAY.

Крама мае ўліковыя даныя філіяла «Тэхнатара» прадпрыемства Глыбоцкай ПК-13 «Беразвечча», зарэгістраванага Глыбоцкім райвыканкамам. Адрас інтэрнэт-крамы — https://ik1mag.by

Вядома, што з перабоямі працуюць усе такія гандлёвыя пляцоўкі адкрытыя пры папраўчых калоніях. Знайсці праграміста сярэдняга ўзроўню для працы ва ўстановах ДВП вялікая праблема.

У Рагачове будзе яшчэ адзін суд за выказванне меркавання пра Лукашэнку

22 студзеня ў судзе Рагачоўскага раёна мае адбыцца судовае пасяджэнне. Мясцовага жыхара Дзмітрыя Іванчыкава будуць судзіць паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за «абразу Лукашэнкі». Суддзя Вольга Пакроўская.       

У Гродне будуць судзіць сужэнцаў

Леаніда і Антаніну Церабей пачнуць судзіць 29 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе.  

Спіс артыкулаў КК на дваіх: 

368 ч. 1 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 

342 ч. 1 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; 

130 ч. 1 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;

 367 ч. 2 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

 370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі.

Сужэнцаў затрымалі ў чэрвені 2024 года. У пары ёсць дзіця — маці пакінулі пад хатнім арыштам з ім.

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 4862 прозвішчы

17 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі праграмістку Наталлю Давыдка, бізнесоўцу Сяргея Юнчыца, а таксама асуджаных завочна Паўла Кулажэнку і Віталя Пацехіна.

Павел Аляксандравіч Кулажанка — былы баец АМАПа, які стаў добраахвотнікам ва Украіне. Судовы працэс над ім праходзіў у Мінскім гарадскім судзе завочна. 

23 снежня 2024 г. суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму 24 гады  калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

Працягваюцца завочныя суды па замене «хатняй хіміі» на калонію

Апошнія месяцы ў Беларусі актыўна адбываюцца суды па замене былым палітвязням абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») на пазбаўленне волі. Вядома, што некаторыя з іх пасля вызвалення з СІЗА пакінулі краіну, таму суды фактычна праходзяць завочна. 

Так, 20 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Мінска адбудзецца суд аб замене абмежавання волі ў дачыненні да паэта і музыкі Мікіты Найдзёнава. Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Валянціна Дзешава.

У ліпені 2023-га году музыку асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», пасля чаго ён з'ехаў з Беларусі.

У Гродне працягваюць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей

45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня 2024 падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грашовыя пераводы палітвязням. 

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.

Справу жанчыны пачалі разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс вядзе суддзя Юрый Казакевіч.

Месца ўтрымання Вікторыі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой