Міністр абароны пра нашых міратворцаў на Данбасе, смартфоны і беларускую мову
У рамках прэс-канферэнцыі да «стогадовага юбілея Узброеных сіл Беларусі», міністр абароны Андрэй Раўкоў расказаў пра тое, куды рухаецца беларускае войска.
Раўкоў назваў асноўнай задачай стварэнне кампактнага і мабільнага войска да 2020 года. У прыватнасці, ухіл будзе рабіцца на здольнасць супрацьдзеяння гібрыдным выклікам, на развіццё інфармацыйнага супрацьстаяння, а таксама на ўмацаванні сіл спецыяльных аперацый і ўдасканаленні сістэмы тэрытарыяльнай абароны.
Міністр паведаміў, што плануецца закупіць і размясціць пад Астраўцом батарэю ТОР М-2. Разам з тым ён звярнуў увагу, што Расія пакуль не можа паставіць Беларусі самалёты Су-30, бо не можа іх вырабіць — некаторыя дэталі трапілі пад заходняе эмбарга.
Раўкоў назваў важным павелічэнне колькасці баяваго кампанента і здольнасці часцей да аўтаномных дзеянняў.
Міністр паведаміў пра пастрожванне адбору прызыўнікоў на ўзроўні ваенкаматаў і камплектацыю часцей сістэмамі відэаназірання. «Але і камеры — гэта не панацэя, самае важнае — выхаванне», — сказаў ён.
А вось смартфоны ў войску не дазволяць, бо іх тэхнічныя магчымасці ствараюць пагрозу бяспецы.
Разам з гэтым Раўкоў расказаў, што была праведзена шырокая праверка ўсіх ваенных часцей, больш за 100 чалавек у 2017 годзе звольнены з войска праз псіхічныя праблемы.
Закрануў міністр і тэму Данбаса:
Раўкоў пракаментаваў і словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў войска не варта забіраць хлопцаў, калі яны — адзіныя дзеці ў сем'ях:
Калі генералы ў нас загавораць па-беларуску?