Мітрапаліт Павел: Продаж асвячонай вады за грошы — бязладдзе, Царква павінная зарабляць іншым шляхам

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, 14 сакавіка ў інтэрв’ю Сталічнаму тэлебачанню (СТВ) асудзіў факт продажу разлітай у бутэлькі вадохрышчанскай вады.

pavel11.jpg

ітрапаліт Павел

Гэты факт у лютым набыў шырокі рэзананс. Прадстаяцель БПЦ кажа пра тое, што зрабіў кіраўніку Віцебскай епархіі архіепіскапу Дзімітрыю вельмі суровую заўвагу, дапушчаючы магчымасць рэалізацыі асвячонай вады за ахвяраванні, аднак не за фіксаваную цану. «Гэта бяда, гэта бязладдзе», — адкрыта заявіў мітрапаліт Павел, размаўляючы з вядучым СТВ.

Кажучы аб фінансавых магчымасцях Царквы, якія б дазволілі ёй бязвыплатна прапаноўваць вернікам свечкі, іерарх раіць улічваць ментальнасць постсавецкага верніка, прыводзячы ў якасці прыкладу гісторыю са свайго служэння ў Разані, калі малады святар падчас вандроўкі па Еўропе натхніўся вопытам еўрапейскіх храмаў, дзе ўзяць свечкі можна без аплаты, а ахвяраванне ўнесці суразмерна сваім жаданням і магчымасцям.

«Я адказаў згодай гэтаму святару на яго просьбу дабраславіць такое ж пачынанне ў яго прыходзе, аднак праз месяц ён прыйшоў ізноў і папрасіў дабраславіць на яго адмену, — людзі не пакідалі нават дзесятую частку кошту свечкі, аднак цягнулі свечкі абяруч», — распавядае іерарх.

На думку мітрапаліта Паўла, Царква павінна зарабляць сама. «Прадаваць святую ваду ў храмах нельга, аднак Царква павінна «разгайдацца» і зарабляць грошы», — кажа ўладыка Павел, прыводзячы ў прыклад вопыт грэцкіх праваслаўных цэркваў, якія будуюць каля храма не толькі дом для святара і яго заняткаў з дзецьмі і дарослымі прыхаджанамі, але і «даходны дом» — будынак, які здаецца ў арэнду ў якасці крамы, рэстарана альбо кафэ.

Менавіта такое рашэнне фінансавых справаў прыходу і дазваляе прапаноўваць свечкі бясплатна, — перакананы мітрапаліт Павел, падкрэсліваючы, што і царкоўны статут, і дзяржаўнае заканадаўства дазваляюць увесці такія пачынанні.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, 14 сакавіка ў інтэрв’ю Сталічнаму тэлебачанню (СТВ) асудзіў факт продажу разлітай у бутэлькі вадохрышчанскай вады, які ў лютым набыў шырокі рэзананс.

Прадстаяцель БПЦ кажа пра тое, што зрабіў кіраўніку Віцебскай епархіі архіепіскапу Дзімітрыю вельмі суровую заўвагу, дапушчаючы магчымасць рэалізацыі асвячонай вады за ахвяраванні, аднак не за фіксаваную цану. «Гэта бяда, гэта бязладдзе», — адкрыта заявіў мітрапаліт Павел, размаўляючы з вядучым СТВ.

krynica.info