Мытня супраць шопінгу беларусаў за мяжой

Мытны камітэт Беларусі сваёй пастановай №50 ад 25 верасня 2014 года рэзка абмежаваў шопінг беларусаў у размешчаных «па той бок» дзяржаўнай мяжы крамах, супермаркетах і рынках. Ведамства зацвердзіла пералік і колькасць тавараў для асабістага карыстання, якія можна ўвозіць грамадзянам краіны па вяртанні на радзіму ў «суправаджальным багажы».



tamozhnia.jpg

Дакумент уступае ў сілу з 25 кастрычніка бягучага года.

Пералік публікуецца цалкам:

1. Адзенне і абутак, якія маюць бачныя прыкметы выкарыснання, шкарпэткі, а таксама прадметы асабістай гігіены пры ўвозе ў Рэспубліку Беларусь праз пункты спрошчанага пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (далей — пры ўвозе) і вывазе з Рэспублікі Беларусь праз пункты спрошчанага пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (далей — пры вывазе) — па адной адзінцы не больш за 5 найменняў.

2. Прадукты харчавання расліннага паходжання, за выключэннем названых у пункце 3 гэтага пераліку, відавочна прызначаныя для асабістага спажывання, пры ўвозе і пры вывазе — да 5 кг у сукупнасці, але не больш за 1 кг 1 наймення, пры гэтым гарбата — да 0,25 кг, кава — да 0,25 кг, пранасцяў — да 0,3 кг.

3. Дзікарослыя грыбы, ягады пры ўвозе і пры вывазе — да 5 кг.

4. Алкагольныя напоі, за выключэннем піва:

пры ўвозе — у 1 ёмістасці аб’ёмам не больш за 0,75 л у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту;

пры вывазе — не больш за 1 л у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту.

5. Піва:

пры ўвозе — не больш за 0,5 л у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту;

пры вывазе — не больш за 2 л у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту.

6. Цыгарэты пры ўвозе і пры вывазе — не больш за 40 штук у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту. Тытунь ці іншыя тытунёвыя вырабы пры ўвозе і пры вывазе — не больш за 40 г. у разліку на 1 фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту.

7. Тавары, прызначаныя для рэлігійных абрадаў, пры ўвозе і пры вывазе — па 1 адзінцы кожнага наймення.

8. Лапаты, граблі, косы, вілы, матыкі, матыкі, кошыкі, вёдры пры ўвозе і пры вывазе — па 1 адзінцы кожнага наймення.

9. Медыцынская аптэчка, вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку, дамкрат, запасное кола, два проціадкатныя ўпоры, буксіровачны трос, помпа ручная або нажная пнеўматычная аўтамабільная альбо электрычная (кампрэсар) для накачкі аўтамабільных шын, які працуе ад бартавой сеткі аўтамабіля, ручны інструмент для зняцця і ўстаноўкі колаў, топкія засцерагальнікі і пяць лампаў знешніх светлавых прыбораў, а таксама аўдыёвідэаапаратура, усталяваная заводам-вытворцам транспартнага сродку альбо ўпаўнаважанай на ажыццяўленне такой дзейнасці арганізацыяй, пры ўвозе і пры вывазе ў легкавых аўтамабілях і іншых маторных транспартных сродках, прызначаных галоўным чынам для перавозкі людзей , што класіфікуюцца ў таварнай пазіцыі 8703 адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, за выключэннем квадрацыклаў і снегаходаў, следуючымі на іх фізічнымі асобамі.

10. Партатыўныя камп'ютары (ноўтбукі), фота-, відэакамеры, партатыўныя радыёпрыёмнікі, GPS-навігатары, а таксама неабходныя для іх выкарыстання прыналежнасці, якія маюць бачныя прыкметы эксплуатацыі пры ўвозе і пры вывазе — па 1 адзінцы кожнага наймення.

11. Наяўныя грашовыя сродкі, грашовыя інструменты пры ўвозе і пры вывазе — на суму, якая не патрабуе мытнага дэкларавання ў пісьмовай форме ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам Мытнага саюза.

12. Ровары, якія маюць бачныя прыкметы эксплуатацыі, пры накіраванні на ім фізічнай асобы пры ўвозе і пры вывазе — па 1 адзінцы.

13. Дзіцячыя калыскі, якія маюць бачныя прыкметы эксплуатацыі, падчас руху ў ёй дзіцяці пры ўвозе і пры вывазе — па 1 адзінцы.

АФН