Нацыянальная бібліятэка — сярод 50 самых мудрагелістых будынкаў свету
У рэйтынг швейцарскага выдання Le Matin трапілі 50 самых мудрагелістых будынкаў свету, з іх 22 будынкі знаходзяцца ў Еўропе.
Дом ў парку Гуэль, Барселона
На ўваходзе ў вядомы Парк Гуэль, які знаходзіцца ў Барселоне, размясціўся твор знакамітага архітэктара Антоніа Гаўдзі. Дом быў прызначаны пад кантору адміністрацыі парку. Парк Гуэль разам з іншымі творамі Гаўдзі уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
«Скручаны» дом можна ўбачыць у польскім горадзе Сопат. Дом быў пабудаваны ў 2004 годзе па праекце бюро Szotynscy & Zaleski і сёння з'яўляецца галоўнай славутасцю польскага горада. Будынак быў прызнаны лепшай архітэктурнай выдумкай Польшчы. На першым паверсе «скручанага дома» адкрыты ўтульны рэстаран, а наверсе размешчана невялікая галерэя крам.
Палац з бурбалак, размешчаны недалёка ад Кан ў французскім Тэуль-сюр-Мер, прызнаны самым незвычайным гатэлем. Венгерскі архітэктар Анты Ловаг стварыў вілу плошчай ў 1200 квадратных метраў, чыя архітэктура нагадвае нагрувашчванне мыльных бурбалак. Гатэль налічвае 10 нумароў, гасціную, дзве кухні, адкрытую залу, сад з басейнамі, студыю і многае іншае.
Царква Халлгрымура з'яўляецца сапраўдным сімвалам Рэйк'явіка і адной з галоўных яго славутасцяў. Тварэнне ісландскага архітэктара Гудйоуна Самуэльссана было завершана ў 1986 годзе. Гэтая царква акрамя свайго незвычайнага дызайну з'яўляецца яшчэ і самай вялікай на востраве.
«Танцуючы дом» — такую мянушку атрымаў офісны будынак у цэнтры Прагі. Архітэктурны шэдэўр чэшскага майстры Владо Мілуна і амерыкана-канадскага архітэктара Фрэнка Геры размешчаны на набярэжнай правага берага ракі Влтава.
Каменны дом у партугальскім мястэчку Гімарайнш пабудаваны прама паміж двума гіганцкімі валунамі і размяшчаецца ў гарах недалёка ад мястэчка Фафе. Нягледзячы на свае дагістарычныя абрысы, у доме цалкам сучасныя дзверы і вокны.
У швейцарскім Дытыконе можна ўбачыць земляны дом, увасоблены ў жыццё архітэктурным бюро Цюрыха Peter Vetsch. Гэты арганічны будынак існуе ў цесным сімбіёзе з навакольным асяроддзем і дазваляе эканоміць да 50% энергіі ў год.
Дом-карабель, пад назвай Мірка, знаходзіцца ў Харватыі. Гэта самы сапраўдны карабель, які хадзіў у мора 30 гадоў таму. Уладальнікі судна прадалі яго сям'і, якая мела намер адкрыць на борце рэстаран, але пазней перадумала і пакінула для свайго асабістага карыстання.
Гандлёвы цэнтр Bull Ring, размешчаны ў брытанскім Бірмінгеме радуе наведвальнікаў не толькі багаццем тавараў, але і сваёй архітэктурай. Яго трохкутны будынак аздоблены 15 тысячамі сонечных алюмініевых дыскаў, якія нагадваюць бліскаўкі на сукенцы. Цікава, што гэта месца яшчэ з сярэдневечча служыла гандлёвай плошчай.
Польскі дом «дагары нагамі» ў сяле Шымбарк закліканы не толькі прыцягнуць турыстаў, але і ўвагу грамадскасці на нестабільную сітуацыю ў свеце. Адчуванні пры наведванні дома вельмі незвычайныя. У яго ўваходзяць праз акно, а перамяшчаюцца па столі.
У Пемброкшыры (Уэльс) у 1993 годзе ўтварылася эка-вёска Tir y Gafel. Мясцовыя жыхары цалкам адмовіліся ад усіх выгод цывілізацыі і аддзяліліся ад сучаснага свету. Сапраўднай разыначкай вёскі лічыцца створаны цалкам з прыродных матэрыялаў драўляны домік.
Нацыянальная бібліятэка Мінска, што адкрылася ў 2006 годзе, таксама вызначылася сваёй архітэктурай. Будынак вышынёй у 74 метра мае форму невялікага ромбокубактаэдра. 19 чытальных залаў размеркаваны па 22 паверхах бібліятэкі.
Зялёная цытадэль Магдэбурга ў Нямеччыне была сканструяваная аўстрыйскім архітэктарам Фрыдэнсрайхам Хундэртвассерам і адкрыта ў 2005 годзе. Дах будынка ў асноўным пакрыты травой, адкуль і паходзіць назва будынка. У будынку знаходзяцца тэатр, гасцініца, дзіцячы сад і натарыус. Большая частка дома выкарыстоўваецца як жылая прастора.
«Лясная спіраль» — жылы комплекс у Дармштадце (Нямеччына) у форме спіралі, таксама спраектаваны аўстрыйскім архітэктарам і мастаком Фрыдэнсрайхам Хундэртвассерам і адрозны поўнай адсутнасцю прастакутных формаў. Будынак мае 12 паверхаў.
Ідэальны палац паштальёна Шэвалье размешчаны ў Францыі ў дэпартаменце Дром. Паштальён Жозэф Фердынанд Шэвалье сам спраектаваў будынак і патраціў 33 года ў перыяд з 1879 па 1912, каб пабудаваць дом сваёй мары, у архітэктуры якога змяшаліся самыя разнастайныя стылі. З 1969 будынак атрымаў статус гістарычнага помніка.
Праект «Эдэм» — батанічны сад у графстве Корнуолл, у Вялікабрытаніі. «Эдэм» штодня прыцягвае натоўпы турыстаў і ўключае ў сябе аранжарэю, якая складаецца з некалькіх геадэзічных купалоў, пад якімі сабраны больш за мільён раслін з усяго свету.
Галерэя сучаснага мастацтва Кунстхаус, размешчаная ў аўстрыйскім горадзе Грац, таксама ўвайшла ў спіс самых мудрагелістых будынкаў свету. Яна была адкрыта ў 2003 годзе, калі горад быў прызнаны еўрапейскай культурнай сталіцай. З тых часоў гэта адзін з галоўных будынкаў горада.
Кубічныя дамы Ратэрдама з'яўляюцца візітнай карткай горада. Дызайн 40 дамоў, нахіленых пад вуглом 45 градусаў, быў распрацаваны дацкім архітэктарам Пітам Бломам.
«Галава ў квадраце» — будынак, у якім размяшчаецца адміністрацыя цэнтральнай бібліятэкі Ніцы. Распрацоўку дызайну будынка даверылі архітэктарам Франсіс Шапюсу і Іву Бейярду.
«Дом Суцягіна» у Архангельску. У 1992 багаты рускі бізнэсмэн Мікалай Суцягін пачаў будаўніцтва ўласнага дома, які першапачаткова павінен быў быць двухпавярховым. Аднак пасля шматлікіх паездак у Японію і Нарвегію гаспадар дома дадаў яшчэ некалькі паверхаў гэтаму фантастычнаму будынку.
Архітэктурная кампазіцыя «Дом атакуе», зробленая ў Вене, уяўляе сабой дом, які «урэзаўся» у будынак Музея сучаснага мастацтва. Гэта шэдэўр аўстрыйскага скульптара Эрвіна Вурма.
Дом Міла — жылы дом, пабудаваны ў 1906-1910 гадах у Барселоне архітэктарам Антоні Гаўдзі для сям'і Міла, лічыцца адной з галоўных славутасцяў Барселоны. Першапачаткова меркаванне барселонцаў аб новым доме было ня надта высокім, і дом Міла адразу атрымаў мянушку «Педрера» (каменяломня) за свой запамінальны няроўны і цяжкавагавы фасад.
Завяршае рэйтынг самае вузкі будынак Лондана Thin House, размешчаны ў Вэст-Эндзе.